Статуя Зеўса
Выгляд
| | ||
| Фідый | ||
| Статуя Зеўса. 430-я да н.э. | ||
| Матэрыял | слановая косць, золата, ebony[d] і драўніна | |
|---|---|---|

Статуя Зеўса Алімпійскага — праца Фідыя. Выдатны твор антычнай скульптуры, адно з былых сямі цудаў свету. Знаходзілася ў храме Зеўса Алімпійскага, у Алімпіі — горадзе ў вобласці Эліда, на паўночным захадзе паўвострава Пелапанес, дзе з 776 г. да н. э. па 394 г. н. э. кожныя чатыры гады праводзіліся Алімпійскія гульні — спаборніцтва грэчаскіх, а затым і рымскіх спартсменаў. Грэкі лічылі няшчаснымі тых, хто не бачыў статую Зеўса ў храме.