Ствол (зброя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ствол, зброя)
Нарэзы ў нутры стволавага канала

Ствол, таксама руля — асноўная частка агнястрэльнай зброі, прызначаная для кідання снарада (міны, гранаты, кулі) з вызначанай пачатковай скорасцю і надання яму ўстойлівага палёту ў жаданым кірунку.

Ствол уяўляе сабой трубу, унутраная полая частка якой завецца каналам. Канал ствала складаецца з каморы, дзе змяшчаецца кідальны зарад, і вядучай часткі. На вонкавай паверхні ствала, размешчанай над каморай, раней ставілася адмысловае таўро, якое паказвала на прыналежнасць зброі той ці іншай дзяржаве (казне), таму за гэтай часткай ствала гістарычна захавалася назва казённай. Процілеглая частка ствала атрымала назву дульнай. Адпаведна кантавыя зрэзы ствала прынята зваць казённым і дульным. Адлегласць паміж гэтымі зрэзамі завецца даўжынёй ствала, яна вымяраецца лікам калібраў гэтага ствала або ў міліметрах (дзюймах).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ствол стрэльбы звычайна металічны. Тым не менш, раннія кітайцы, вынаходнікі пораху, выкарыстоўвалі бамбук. Звычайны бамбук мае трубчастае сцябло і вельмі добра апрацоўваеца, аднак такой ствол быў не вельмі надзейны.

У працэсе пошуку больш надзейных матэрыялаў ствала ў Кітаі пачалі выкарыстоўваць чыгун.

Ствалы ранніх еўрапейскіх стрэльб выраблялі з каванага жалеза, звычайна з некалькімі ўмацоўваючымі металічнымі палосамі, абгорнутымі вакол круглых каваных жалезных кольцаў, а затым зваранымі ў полы цыліндр. Але хутка збройнікі сталі аддаваць перавагу бронзе і латуні, галоўным чынам з-за лёгкасці іх ліцця і ўстойлівасці да каразійнага ўздзеяння гарэння пораху або салёнай вады (напрыклад пры выкарыстанні на марскіх суднах).

Ранняя агнястрэльная зброя была дульна зараджанай: порах, а затым куля зараджаліся з пярэдняга канца (дульнага зрэзу) ствала, і мела нізкую хуткастрэльнасць з-за грувасткага працэсу зараджання. Пазней вынайдзеныя канструкцыі з казённай часткай забяспечвалі больш высокую хуткастрэльнасць, але ў ранніх казённых снарадаў не было эфектыўнага спосабу герметызацыі газаў у казённай частцы ствала, што зніжала даступную дульную скорасць. Але ў XIX стагоддзі былі вынайдзены эфектыўныя затворы, якія герметычна зачынялі затвор ад выкіду газаў.

Таксама раннія гарматныя ствалы былі вельмі тоўстымі для свайго калібра. Гэта адбылося таму, што вытворчыя дэфекты, такія як бурбалкі паветра, затрымліваліся ў метале пры выплаўленні, і з’яўляліся звычайнай з’явай у той час, а такі дэфект пры тонкай сценцы самаго ствала мог скончыцца яго разрывам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]