Стральба ў Льежы (2011)
| Стральба ў Льежы | |
|---|---|
| | |
| Месца нападу |
Плошча святога Ламбарда Льеж, Бельгія |
| Мэта нападу | суседзі, людзі, якія сабраліся на аўтобусным прыпынку |
| Дата |
Аўторак 13 снежня 2011 12:30 — 12:34 (UTC+1) |
| Спосаб нападу | Растрэл, выкарыстанне гранат |
| Зброя | FN FAL, Рэвальвер, ручныя гранаты |
| Загінулыя | 7 (у тым ліку тэрарыст і хатняя работніца) |
| Параненыя | 124 |
| Колькасць тэрарыстаў | 1 |
| Тэрарысты | Нардзін Амрані |
Стральба ў Льежы — масавае забойства, учыненае ў бельгійскім горадзе Льеж у аўторак 13 снежня 2011 года. Злачынства было здзейснена на аўтобусным прыпынку на плошчы святога Ламбера.[1]
Стральба
[правіць | правіць зыходнік]У аўторак раніцай 13 снежня 2011 года 33-летні Нардзін Амрані заўважыў 45-летнюю хатнюю работніцу суседзяў, калі тая праходзіла міма яго дзвярэй, і запрасіў яе зайсці, сказаўшы, што жадае прапанаваць ёй працу. Пасля гэтага ён забіў яе ў сваёй кватэры.[2] Пасля гэтага злачынец, узброіўшыся некалькімі ручнымі гранатамі, паўаўтаматычнай вінтоўкай FN FAL і рэвальверам[3], каля 12:30 на сваім аўтамабілі прыехаў у цэнтр горада на плошчу святога Ламбера, дзе тады павінен быў праходзіць штогадовы калядны кірмаш і сабралася некалькі сотняў чалавек. Амрані выйшаў з машыны, падышоў да аўтобуснага прыпынку і шпурнуў у людзей на ім чатыры гранаты, а затым ён, забегшы на дах булачнай, адкрыў па людзям, якія сабраліся на прыпынку і плошчы, стральбу з аўтамата. Праз некаторы час, каля 12:34 па мясцовым часе, Амрані, паранены асколкамі ўласнай гранаты, пакончыў з сабой, стрэліўшы сабе ў галаву (першапачаткова паведамлялася, што ён падарваў сябе гранатай). На месцы было забіта 4 чалавекі, уключаючы Амрані: 15-гадовы падлетак, яго 17-гадовы сябар і 75-гадовая жанчына, якая толькі што вярнулася з бальніцы. Акрамя таго, 2-гадовае дзіця памерла ў бальніцы ад атрыманых раненняў. 123 чалавекі атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, 5 з іх знаходзяцца ў крытычным стане.[4][5]
Злачынец
[правіць | правіць зыходнік]Тэрарыстам аказаўся раней асуджаны за захоўванне зброі 32-гадовы Нардзін Амрані[6], чый бацькі імігрыравалі ў Бельгію з Марока[7].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.lenta.ru/news/2011/12/13/liege/
- ↑ http://lenta.ru/news/2011/12/14/body/
- ↑ http://videos.tf1.fr/jt-20h/quatre-morts-et-75-blesses-dans-une-fusillade-a-liege-6874549.html Архівавана 8 студзеня 2012.
- ↑ http://lenta.ru/news/2011/12/14/liege/
- ↑ http://lenta.ru/news/2011/12/14/toll/
- ↑ Бойня ў Льежы: невядомы закідаў прыпынак з людзьмі гранатамі
- ↑ http://rt.com/news/belgium-grenade-attack-racism-735/