Льеж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Льеж
фр.: Liège
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Правінцыя
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
Плошча
69,39 км²
Вышыня цэнтра
66 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 195 278 чал. (1 студзеня 2022)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+32 4
Паштовы індэкс
4000
Афіцыйны сайт
Льеж на карце Бельгіі
Льеж (Бельгія)
Льеж

Льеж (фр.: Liège, нідэрл.: Luik, валон.: Lidje, ням.: Lüttich, лац.: Leodicum, Leodium) — горад у Бельгіі (Валонія), у сутоцы рэк Маас і Урт, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Льеж. 194 тыс. жыхароў (з агламерацыяй 600 тыс.)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У часы Рымскай імперыі горад зваўся Леодыем. У 705 годзе тут прыняў пакутніцкую смерць маастрыхтскі біскуп Ламберт, пасля прылічаны да ліку святых. У 721 годзе святы Губерт перанёс сюды цэнтр дыяцэзіі. Пры князі-біскупе Нотгер (972—1008) Льежская дыяцэзія стала цэнтрам мааскай раманікі.

У Сярэднявеччы ішла барацьба паміж цэхавымі рамеснікамі, дваранствам і духавенствам за вяршэнства ў Льежы. У 1312 г. прыхільнікі дваранства былі спалены гараджанамі ў царкве Св. Марціна. У XV стагоддзі Льеж паспяхова супрацьстаяў спробам уключыць яго ў склад Бургундскіх Нідэрландаў. Двойчы (у 1467 і 1468 гг.) яго руйнаваў Карл Смелы.

Залаты век Льежа прыйшоўся на пачатак XVI стагоддзя, калі біскупскую кафедру займаў Эрар з роду Ламаркаў. Пры ім Льеж стаў цэнтрам вытворчасці зброі, які да XIX стагоддзя вырас у адзін з першых сучасных вуглездабыўных і сталеліцейных цэнтраў. Пасля супярэчнасці паміж біскупамі і гараджанамі абвастрыліся. Дэмакратычныя прынцыпы кіравання горадам былі канчаткова адменены ў 1681 годзе. Падчас войнаў за англійскую і іспанскую спадчыну на мяжы XVIII стагоддзя Льеж пацярпеў як ад англічан, так і ад французаў.

Льежская рэвалюцыя (1789) спыніла палітычнае панаванне біскупства. У 1795—1815 гг. Льеж служыў адміністрацыйным цэнтрам французскага дэпартамента Урт. Льежскія гараджане сталі адной з галоўных сіл руху за незалежнасць Бельгіі (1830). Пасля індустрыялізацыі горад быў старанна ўмацаваны на выпадак нападу немцаў (1891), аднак падчас абедзвюх сусветных войнаў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй (гл. штурм Льежа).

Здарэнні[правіць | правіць зыходнік]

13 снежня 2011 года ў цэнтры горада, на Плошчы святога Ламбарда, адбыўся растрэл мірных жыхароў: 32-гадовы Нордзін Амрані кінуў некалькі гранат і адкрыў аўтаматны агонь у бок людзей, якія знаходзіліся на аўтобусным прыпынку, у выніку чаго 5 чалавек загінулі, 125 атрымалі раненні[2][3].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Выбітныя ўрджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі