Страшынскія герба «Вольф»
Выгляд
Страшы́нскія (польск.: Straszyńscy herbu Wolf) — шляхецкі род нямецкага паходжання, прадстаўнікі якога жылі ў Літве і Памор’і (Страшын у Гданьскім павеце). Ужывалі герб «Вольф» зменены (паводле Каспара Нясецкага — Леў): «рук няма і на шаломе адно леў, лапа адна ўзнятая дагары, другая пярэдняя спушчаная долу, задніх ног з-за кароны нябачна». Найбольш вядомы з роду — Павел Страшынскі (1784—1847), вікарыюш капітульны Варшаўскай дыяцэзіі і біскуп сейненскі ў 1836—1847.