Стружскія вечары паэзіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стружскія вечары паэзіі
фота
Асноўная інфармацыя
Краіна  Паўночная Македонія
Горад Струга
ttp://www.svp.org.mk/

Струскія вечары паэзіі (макед.: Струшките вечери на поезијата) — міжнародны паэтычны фестываль у горадзе Струга (Паўночная Македонія), адзін з найбуйнейшых у Еўропе.

Заснаваны ў 1962 годзе ў памяць аб ураджэнцы Стругі, заснавальніку македонскай паэзіі Канстанціне Міладзінаве. У 1966 годзе ператвораны з нацыянальнага ў міжнародны, тады ж заснавана вышэйшая ўзнагарода фестываля — прэмія «Залаты вянок», першым лаўрэатам якой стаў Роберт Раждзественскі. Сярод ляўратаў прэміі былі Уістан Х’ю Одэн, Пабла Нэруда, Іосіф Бродскі, Булат Акуджава, Махмуд Дарвіш і іншыя паэты.

У 2004 годзе да гэтай прэміі дадалася другая — «Струскія масты», якая прысуджаецца за лепшую дэбютную паэтычную кнігу.

У рамках фестываля разгорнута шырокая выдавецкая праграма. Кожны год да фестываля выпускаецца анталогія якой-небудзь нацыянальнай паэзіі ў перакладах на македонскую мову, тэматычная анталогія македонскай паэзіі ў перакладах на англійскую мову, аўтарскія зборнікі некалькіх паэтаў з розных краін у македонскіх перакладах. Пры фестывалі існуе таксама Міжнародная бібліятэка паэзіі, у склад якой уваходзяць кнігі паэтаў-удзельнікаў фэстываля, і Міжнародны паэтычны архіў, які ўключае рукапісы, фатаграфіі і іншыя матэрыялы.

У 2011 годзе ЮНЭСКА разам з Урадам Македоніі адзначылі 50-годдзе фестываля.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]