Перайсці да зместу

Уістан Х’ю Одэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уістан Х’ю Одэн
англ.: Wystan Hugh Auden
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні брыт. англ.: Wystan Hugh Auden[1]
Псеўданімы W. H. Auden
Дата нараджэння 21 лютага 1907(1907-02-21)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 верасня 1973(1973-09-29)[6] (66 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Джордж Аўгустус Одэн[d][10]
Маці Constance Rosalie Bicknell[d][11][10]
Жонка Эрыка Ман[d] і Chester Kallman[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, сцэнарыст, гісторык літаратуры, драматург, пісьменнік, лібрэтыст, выкладчык універсітэта, літаратурны крытык, эсэіст, кампазітар, перакладчык
Гады творчасці 19201973
Жанр лірыка
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уістан Х’ю Одэн (англ.: Wystan Hugh Auden; 21 лютага 1907, Ёрк, Паўночны Ёркшыр, Англія — 29 верасня 1973) — англа-амерыканскі паэт і эсэіст. Адзін з найвялікшых паэтаў ХХ стагоддзя.

Верш «Памяці У. Б. Ейтса» пераклаў на беларускую мову Андрэй Хадановіч[13], яго эсэ — Юлія Цімафеева.

Нарадзіўся ў сям’і доктара Джорджа Агастэса Одэна і яго жонкі Кастанс Разалі Бікнэл Одэн, якая вывучылася на медсястру. Быў малодшым з трох сыноў. З васьмі гадоў выхоўваўся не дома, толькі вяртаючыся на канікулы, у прыватнай школе Грэшэм, вядомай сваімі строгімі правіламі і прыхільнасцю да рэлігійных традыцый.

Працягваючы сваю адукацыю ў Крайст-Чорч каледжы Оксфардскага ўніверсітэта, Уістан Х’ю Одэн абірае спецыяльнасцю старажытную англа-саксонскую паэзію і ў Оксфардзе ж пачынае сваё літаратурнае і грамадскае жыццё, выдае першую кнігу вершаў за 1927—28 «Вершы» (Poems, 1930) у выдавецтве Faber and Faber, дзе ў той час працаваў Томас Стэрнз Эліят. У 1925 годзе У. Х. Одэн другі раз пасля маленства знаёміцца з Крыстаферам Ішэрвудам, які робіцца яго літаратурным настаўнікам. Цягам наступных гадоў яны мелі сяброўскія, а часам любоўныя стасункі.

У 1930-я гады У. Х. Одэн некалькі гадоў жыве ў Берліне, дзе атмасфера Веймарскай рэспублікі дазваляе яму праявіць сябе напоўніцу. З 1932 па 1935 выкладае ў прыватнай школе Глазга, працягваючы пісаць. У 1935 ён фармальна жэніцца з Эрыкай Ман — дачкой Томаса Мана — з мэтай забяспечыць ёй палітычны прытулак у Вялікабрытаніі. У 1936 выходзіць зборнік вершаў У. Х. Одэна «Глянь, незнаёмец!» (Look, Stranger!, 1936). Пасля гэтага Одэн крыху ездзіць па свеце, а ў 1939 прымае рашэнне канчаткова перасяліцца ў ЗША разам з Крыстаферам Ішэрвудам. Дата прыбыцця ў ЗША супала з падзеннем Барселоны, а праз два дні Одэн напісаў верш «Памяці Уільяма Батлера Ейтса», адзначыўшы, што паэзія нічога не можа змяніць. Яго эміграцыю напярэдадні Другой сусветнай вайны ў Вялікабрытаніі ўспрымаюць амаль як здраду, аднак для Одэна яна ў першую чаргу была выкліканая асабістымі прычынамі.

У пачатку свайго жыцця ў ЗША ён знаёміцца з Чэстэрам Калманам, любоўныя стасункі з якім працягваліся два гады, аднак да канца жыцця У. Х. Одэна яны заставаліся сябрамі і разам жылі ў адной кватэры.

З амерыканскім перыядам жыцця У. Х. Одэна звязаныя найбольш значныя яго творы: «Іншыя часы» (Another Time, 1940), «Падвойны чалавек» (The Double Man, 1941), «На дадзены момант» (For the Time Being, 1944). Шматлікія вершы англійскага перыяду У. Х. Одэн перарабіў для амерыканскага выдання выбраных вершаў у 1945 годзе. У 1947 ён быў узнагароджаны Пулітцэраўскай прэміяй, у 1954 — Балінгенаўскай.

З 1956 па 1961 год У. Х. Одэн быў прафесарам паэзіі ў Оксфардскім універсітэце. У 1957 годзе Одэн і Калман купляюць дом у аўстрыйскім мястэчку Кірхшэтэн, ператвараючы яго ў «летнюю рэзідэнцыю», астатнія паўгоду жывучы ў Нью-Ёрку.

28 верасня 1973, спыніўшы лекцыю ў Вене перад членамі аўстрыйскай літаратурнай грамады, Уістан Х’ю Одэн пайшоў у свой гатэльны пакой, дзе на другі дзень яго знайшлі мёртвым. Паэт пахаваны ў Кірхштэтэне.

Зноскі

  1. а б http://bollingen.yale.edu/poet/w-h-auden Праверана 5 верасня 2016.
  2. W. H. Auden // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Wystan Hugh Auden // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.theguardian.com/books/2008/jul/02/wh.auden
  5. http://www.telegraph.co.uk/news/science/science-news/8675120/Glaswegian-and-Brummie-accents-sound-more-stupid.html
  6. FamilySearch — 1999.
  7. http://www.jstor.org/stable/129490
  8. http://www.nytimes.com/books/98/12/13/specials/gibran-elephants.html
  9. http://www.nytimes.com/books/98/01/18/home/fisher-pungent.html
  10. а б Kindred Britain
  11. Lundy D. R. The Peerage
  12. а б в https://www.gf.org/fellows/all-fellows/w-h-auden/
  13. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.