Перайсці да зместу

Гаршнэп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Стучок)
Гаршнэп
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lymnocryptes minimus (Brünnich, 1764)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176591
NCBI  107379
EOL  1049387
FW  369357
Lymnocryptes minimus

Гаршнэп[1], або Стучок (Lymnocryptes minimus) — від птушак з сямейства бакасавых (Scolopacidae), вылучаюць у асобны род.

Велічыня гаршнепа складае 17—19 см, размах крылаў ад 30 да 36 см, а вага ў межах ад 40 да 60 г. Ён значна драбнейшы за падобнага бакаса. На спіне, якая адсвечвае металічным зялёным колерам, гэтая птушка афарбаваная ў чорна-карычневыя фарбы з жаўтаватым падоўжнымі палосамі. На цемры ў гаршнепа цёмная паласа. Для яго характэрны кароткая прамая дзюба даўжынёй каля 4 см. Хвост мае клінападобную форму.

Зноскі

  1. Напісанне Гаршнэп адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.74