Бакас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бакас
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gallinago gallinago (Linnaeus, 1758)

Падвіды
  • G. g. gallinago
  • G. g. faroeensis
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176700
NCBI  107377
EOL  1049586
FW  289532

Бака́с, чэпік, пякур[1] (Gallinago gallinago) — птушка сямейства бакасавых атраду сеўцападобных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 27-29 см, маса 100—125 г. Апярэнне карычнявата-бурае з вохрыстымі стракацінамі, брушка белае. Дзюба доўгая (каля чвэрці агульнай даўжыні), прамая.

Голас вясной «ч-п… ч-п…». Пры такаванні самца ў палёце рулявыя пёры вібруюць і выдаюць гукі, падобныя да бэкання ягняці (адсюль народная назва баранчык, козка).

Палёт імклівы, з зігзагамі пасля ўзлёту.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка Беларусі

Распаўсюджаны ў лесатундры, лясной і стэпавай зонах. Арэал ахоплівае Галарктыку (акрамя поўдня і крайняй поўначы), ізаляваныя папуляцыі сустракаюцца ад паўднёва-ўсходняга Афганістана да поўначы Індыі, жыве і ў Паўночнай Амерыцы.

Жыве каля вады. Насяляе вільготныя лугі, тарфянікі, багны, пад час пералётаў таксама глеістыя берагі вадаёмаў і спушчаныя сажалкі, а таксама іншыя вільготныя месцы. У Беларусі звычайны гнездавальны і пералётны від. Адлятае ў жніўні—верасні.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца чарвямі, слімакамі, жукамі, лічынкамі насякомых, карэньчыкамі травяністых раслін.

Гняздо ў купіне асакі (часцей за ўсё вакол яе плыткая вада), добра схаванае з бакоў. Скупая высцілка з кавалкаў асакі.

Яйка

Яйкі звычайна 4 (часам 2-5), авальныя да грушападобных з тупым вузейшым канцом, розных адценняў аліўкава-зялёнага альбо аліўкава-карычневага; глыбокія плямы — шэрыя альбо шэра-аліўкавыя (вялікія, звычайна больш густыя на шырокім канцы), паверхневыя — карычневыя або чырвона-карычневыя.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

Аб’ект палявання[правіць | правіць зыходнік]

Бакас міжнародна прызнаны як папулярны аб’ект спартыўнага палявання (слова «снайпер» паходзіць ад англійскага sniper — «паляўнічы на бакасаў»).

Даўней мяса бакаса лічылася ў шляхецкай кулінарыі найсмачнейшым з усіх дзікіх птушак. Мяса перад прыгатаваннем вымагае бардзіравання або марынавання (даўней бакасаў марынавалі на зіму пасля запякання вытрыбушанымі на ражне).

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — (.). у крыніцы пад назвай Scolopax gallinago Briss

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дарафееў А. М. Птушкі. — Мн.: Народная асвета, 1984. — 239 с., іл. — (Наша прырода). — С. 96.
  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
  • Белы А. Бакас // Праект «Наша ежа»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]