Стэйн Эрыксен
Стэйн Эрыксен | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | гарналыжны спорт і фрыстайл |
Нарадзіўся |
11 снежня 1927 |
Памёр |
27 снежня 2015[1] (88 гадоў) |
Грамадзянства | |
Гады кар’еры | 1948 — 1960 |
![]() |
Стэйн Эрыксен (нарв.: Stein Eriksen; 11 снежня 1927, Осла, Нарвегія — 27 снежня 2015, Парк-Сіці, Юта, ЗША) — нарвежскі гарналыжнік, алімпійскі чэмпіён у гіганцкім слаламе (1952), чатырохразовы чэмпіён свету (1952, 1954×3).
Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютаваў на міжнародных турнірах у складзе зборнай Нарвегіі ў 19 гадоў. На чэмпіянаце свету па гарналыжным спорце ў 1950 годзе ў Аспене заваяваў бронзу ў слаламе. На Алімпійскіх гульнях 1952 года ў Осла стаў алімпійскім чэмпіёнам і чэмпіёнам свету ў гіганцкім слаламе, бо чэмпіянат свету праходзіў у рамках Алімпіяды, а таксама заваяваў срэбра ў слаламе. За поспехі на Алімпіядзе быў узнагароджаны медалём Холменколена. На чэмпіянаце свету 1954 года выйграў тры залатыя медалі з чатырох магчымых. Пасля сезона 1954 года прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
- Маці — Бітэн Эрыксен (1900—1996), дызайнер;
- Бацька — Эміль Марыус Эрыксен (1886—1950), гімнаст, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у камандным першынстве;
- Брат — Марыус Эрыксен-малодшы (1922—2009), альпініст і ваенны лётчык, удзельнік Алімпійскіх гульняў;
- Пляменніца — Беата Марыя Эрыксен (нар. 1960), актрыса і кінарэжысёр;
- Жонка — Франсуаза Эрыксен. У іх пяць дзяцей: Юліяна, Ава, Стэйн малодшы, Аня і Б’ёрн.
Зноскі
- ↑ http://www.dagbladet.no/2015/12/28/sport/stein_eriksen/alpint/ski/42544909/ Праверана 28 снежня 2015.
- ↑ https://skiinghistory.org/lives/stein-eriksen Праверана 28 снежня 2015.
- Нарадзіліся 11 снежня
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Осла
- Памерлі 27 снежня
- Памерлі ў 2015 годзе
- Памерлі ў Юце
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Алімпійскія чэмпіёны па гарналыжным спорце
- Гарналыжнікі Нарвегіі
- Алімпійскія чэмпіёны ад Нарвегіі
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1952 года
- Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1952 года
- Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1948 года
- Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1952 года
- Чэмпіёны свету па гарналыжным спорце