Марсель Хіршэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марсель Хіршэр
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя гарналыжны спорт
Нарадзіўся 2 сакавіка 1989(1989-03-02)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства
Рост 173 см
Вага 75 кг
Афіцыйны сайт (ням.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марсель Хіршэр (ням.: Marcel Hirscher; нар. 2 сакавіка 1989, Анаберг-Лунгёц, Халайн, Зальцбург) — аўстрыйскі гарналыжнік, двухразовы алімпійскі чэмпіён 2018 года (камбінацыя, гіганцкі слалам), 7-разовы чэмпіён свету (дзеліць рэкорд сярод мужчын з Тоні Зайлерам), 8-разовы ўладальнік Кубка свету ў агульным заліку, пераможца 67 этапаў Кубка свету (другое месца па колькасці перамог за ўсю гісторыю мужчынскага Кубка свету пасля Інгемар Стэнмарка). Спецыялізаваўся ў тэхнічных дысцыплінах — слаламе і гіганцкім слаламе, таксама мае перамогі на сусветным узроўні ў камбінацыі і супергіганце. Пяць разоў прызнаваўся найлепшым спартсменам года ў Аўстрыі (2012, 2015, 2016, 2017, 2018). Завяршыў кар’еру ў сезоне 2018/19 гадоў, непераможным.

Адзіны ў гісторыі гарналыжнага спорту спартсмен, які заваяваў восем вялікіх Крыштальных глобусаў (тым самым перасягнучы дасягненне аўстрыйскай гарналыжніцы Аннемары Мозер-Проль, якая выйграла Кубак свету шэсць разоў у 1971—1975, 1979 гадах). Другі ў гісторыі мужчынскага Кубка свету па колькасці трапленняў у тройку найлепшых на этапах (пасля Інгемар Стэнмарка).

Зноскі

  1. Marcel Hirscher // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Marcel Hirscher // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://espn.go.com/olympics/winter/2014/olympiccast