Стэр’ё Спасэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Стэр'ё Спасэ)
Стэр’ё Спасэ
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1914[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 верасня 1989(1989-09-12)[3]
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, педагог, журналіст, перакладчык, літаратурны крытык
Мова твораў албанская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэр'ё Спасэ (1914 — 1989) — албанскі пісьменнік, педагог, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Гломбач Корчынскай вобласці ў сялянскай сям'і македонскага паходжання. Пасля заканчэння Эльбасанскай сярэдняй школы нейкі час вучыўся ў Фларэнтыйскім універсітэце, але матэрыяльныя цяжкасці не далі будучаму пісьменіку магчымасці атрымаць вышэйшую адукацыю. Пасля вяртання на радзіму быў дырэктарам пачатковай школы, выкладаў мову і літаратуру ў гімназіях Корчы і Тыраны. Пасля вайны з'яўляся загадчыкам аддзелу прозы ў Саюзе пісьменнікаў і работнікаў мастацтва Албаніі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаць пачаў ў 1932 годзе. Першы раман «Чаму» (1935) прасякнуты песімізмам. Герой крытыкуе сучаснае яму грамадства і канчае самагубствам. Больш аптымістычным з'яўляецца наступны раман «Афэрдзіта», у якім маладая настаўніца Афэрдзіта Скэндзерай паспяхова пераадольвае адсталыя погляды сялян і адчыняе першую ў акрузе школу. Трэці раман пісьменіка «Грубіяны?» (1946) быў забаронены камуністычнай цэнзурай. Аб гэтым згадваў вядомы албанскі дысідэнт Касем Трэбешына ў лісце тагачаснаму кіраўніку краіны Энверу Ходжы. Больш прыхільна быў сустрэты наступны твор Спасэ «Яны былі не адзінокія» (1953) аб змаганні вясковай беданаты супраць рэжыму караля Зогу. Раман быў адзначанны Рэспубліканскай прэміяй другой ступені.

Пісьменік пісаў таксама нарысы і апавяданні, падручнікі па літаратуры. Выступаў як перакладчык заходніх і балгарскіх аўтараў, збіральнік дзіцячага фальклёру, аўтар гістарычных твораў аб змаганні албанцаў супраць асманскага іга. На беларускую мову перакладзена Л. Салаўём кніга Спасэ «Афэрдзіта зноў ў вёсцы». Раман прысвечаны калектывізацыі і з'яўляецца першым вялікім творам пісьменіка з Албаніі, які стаў даступны беларускаму чытачу.

Зноскі

  1. Sterjo Spasse // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sterjo Spasse // NUKAT — 2002.
  3. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 30 снежня 2019.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.