Ахмет Зогу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ахмет Зогу
алб.: Ahmet Zogu
Партрэт
Род дзейнасці:

палітык

Дата нараджэння:

8 кастрычніка 1895(1895-10-08)[1]

Месца нараджэння:

Албанія

Дата смерці:

9 красавіка 1961(1961-04-09)[2][1] (65 гадоў)

Месца смерці:

Сюрэн[d], дэпартамент О-дэ-Сен, рэгіён Іль-дэ-Франс, Францыя[3]

Бацька:

Xhemal Pasha Zogu[d]

Маці:

Sadijé Toptani[d]

Жонка:

Géraldine Apponyi de Nagyappony[d]

Дзеці:

Leka, Crown Prince of Albania[d]

Узнагароды і прэміі:
Аўтограф:

Zogu Signature.svg

Commons-logo.svg Ахмет Зогу на Вікісховішчы

Ахмет Зогу (алб.: Ahmet Zogu; 8 кастрычніка 1895 Бургает, Асманская імперыя — 9 красавіка 1961 Парыж, Францыя) — албанскі дзяржаўны дзеяч, другі прэзідэнт Албаніі з 1925 па 1928 год і першы кароль Албаніі з 1928 па 1939 год з дынастыі Зогу. З 1922 па 1924 год і ў 1925 годзе прэм'ер-міністр Албаніі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ахмед-бі Мухтар Зогалі нарадзіўся 8 кастрычніка 1895 год а ў крэпасці Бургает(англ.) бел., блізу Бурэлі. Ахмед Зогу быў унукам сельскай Байрактары(алб.) бел. Джэляла-пашы Зогалы[4] і пляменнікам Эсад-пашы Таптані.[5] Жыў у мястэчку Маці (вядома таксама стаянкай першабытных людзей) якім здаўна валодала яго сям'я. Пры нараджэнне насіў турэцкае прозвішча "Зогалі", пасля змяніў на албанскае "Зогу",што значыць "птушка". Вучыўся ў стамбульскім ваенным вучылішчы, пазней ў Вене. Згодна афіцыйнай біяграфіі прысутнічаў на каранацыі апошняга аўстрыйскага імператара.

Зогу належыць значная роля ў заваяванні Албаніі незалежнасці і ўмацаванню цяперашніх межаў краіны. Разам з праваслаўным мітрапалітам Фанам Нолі стварыў Народнаю партыю, якая выступала супраць мусульманскай феадальнай эліты, прапагандавала сацыяльныя рэформы. У 1922 годзе стаў прэм'ерам Албаніі. Урад Зогу распачаў перамовы аб усталяванні консульскіх адносін з СССР. У той жа час левыя паплечнікі абвінавачвалі Зогу ў сабатажы абяцаных рэформ у прыватнасці аграрнай. Гэта прывяло да чэрвеньскай рэвалюцыі 1924 г.,у выніку якой да ўлады прыйшоў Фан Нолі. У снежні таго ж года Зогу вярнуўся у Албанію з дапамогай белградскага ўрада Н.Пашыча, расійскіх белагвардзейцаў і Вялікабрытаніі,якія лічылі ўрад Нолі бальшавіцкім. У 1925 годзе Зогу абвяшчае сваю краіну рэспублікай і робіцца яе прэзідэнтам. З тагачасных прэзідэнтаў Еўропы ён быў самым маладым (30 год). У 1928 г.прымае тытул караля ўсіх албанцаў. Абвяшчэнне манархіі адбылося па ініцыятыве Мусаліні і далейшая гісторыя албанскага каралеўства адзначана моцнай залежнасцю ад фашысцкай Італіі.

Ахмет Зогу

Праўлення Зогу характарызуецца палітыкай мадэрнізацыі краіны. Турэцкі кодэкс законаў быў заменены на швейцарскі, прыняты законы супраць кроўнай помсты. Албанскія студэнты накіроўваліся на вучобу за мяжу. Сярод такіх навучэнцаў былі будучыя камуністычныя лідары краіны: Энвер Ходжа і Мехмет Шеху, класікі албанскай літаратуры Н. Мігені і Стэр'ё Спасэ. У той ж час манархічны рэжым характарызаваўся аўтарытарызмам і карумпаванасцю. На асабістыя патрэбы караля трацілася больш чым на народную асвету і ахову здароўя разам узятыя. Гэта выклікала незадаволенасць у краіне, антыманархічныя паўстанні, якія фінасаваліся Камінтэрнам і Мусаліні. У 1939 годзе быў вымушаны пакінуць краіну ў сувязі з італьянскай агрэсіяй. Апошнія гады правёў у Парыжы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Encyclopædia Britannica
  2. Зогу Ахмет // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #128420634 // Общий нормативный контроль (GND) — 2012—2016.
  4. Крыста Фрашэры Гісторыя Албаніі (кароткі агляд) — Тырана, 1964. — 201 с.
  5. Robert Elsie Historical dictionary of Albania — 2-е выд.. — The Scarecrow Press, Inc., 2003. — 498 с. — ISBN 978-0-8108-6188-6, 978-0-8108-7380-3.