Стэфан Арвідсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стэфан Арвідсан
Дата нараджэння 1968[1]
Грамадзянства
Род дзейнасці рэдактар, навуковы работнік, пісьменнік

Стэфан Арвідсан (нар. 1968) — шведскі гісторык, прафесар гісторыі рэлігіі Стакгольмскага ўніверсітэта, а таксама прафесар рэлігіязнаўства ва Універсітэце Лінэя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Арвідсан нарадзіўся ў Транасе, Швецыя, у 1968 годзе. У 2000 годзе абараніў доктарскую ступень у галіне гісторыі рэлігіі ва Універсітэце Лунда.

У 2007 зрабіўся асацыяваным прафесарам гісторыі рэлігіі ў Стакгольмскім універсітэце, а з 2012 займае пасады — прафесара гісторыі рэлігіі Стакгольмскага ўніверсітэта і прафесара рэлігіязнаўства ва Універсітэце Лінея.

Погляды[правіць | правіць зыходнік]

Арвідсан — заўзяты марксіст, але, па ягоных жа словах, «недагматычны марксіст». Арвідсан шкадуе, што, па ягоных меркаваннях, Шведская сацыяльна-дэмакратычная партыя і Левая партыя пакінулі, што ён называе, шлях «сапраўднага сацыялізму». Арвідсан з’яўляецца сам прапанентам больш радыкальнай плыні сацыялізму па тыпе «Сажры багацеяў!», і такое ён называе «рамантычным сацыялізмам». За працоўнае жыццё Арвідсан напісаў шэраг марксісцкіх публікацый, некаторыя з іх былі прафінансаваны Банкам Швецыі.

Арвідсан — вялікі крытык тэорыі агульнай індаеўрапейскай міфалогіі, якую ён заве «найгоршай міфалагічнай прыдумкай цяперашняга часу». Яго доктарскі тэзіс, дарэчы, зваўся англ.: Aryan Idols. The Indo-European Mythology as Ideology and Science (2006) (Арыйскія Ідалы. Індаеўрапейская міфалогія ў якасці ідэалогіі і навукі), у якім ён прыбягае да ad hominem у бок індаеўрапеістаў, у прыватнасці ў бок Жоржа Дзюмезіля, якога Арвідсан абвінавачвае ў фашысцкім жыццяпозірку. Такім метадам, як мяркуе сам Арвідсан, ён мусіць дыскрэдытаваць галіну вывучэння індаеўрапейскай міфалогіі ў межах вывучэння гісторыі рэлігіі ўвогуле.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.