Суднавы руль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Руль суднавы: 1.Пяро руля 2.Рулявы крук 3.Вяртлюг 4. Архштэвень 5. Борт

Суднавы руль (ад нідэрл.: roer) — вертыкальная пласціна (пяро руля), якая паварочваецца на восі (балеры) у кармавой падводнай частцы судна. Служыць для павароту судна ў той ці іншы бок.

Прынцып дзеяння — адхіленне набягаючага патока вады і перадача процілеглага штурхальнага моманту карме судна.