Перайсці да зместу

Сукрэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Сукрэ
ісп.: Sucre
19°12′34″ пд. ш. 65°15′19″ з. д.HGЯO
Краіна  Балівія
Кіраўнік Enrique Leaño Palenque[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1538
Вышыня цэнтра 2904 м
Водныя аб’екты Q21806944?
Часавы пояс UTC-4
Насельніцтва
Насельніцтва 295 455 чалавек (2009)
Афіцыйная мова іспанская, аймара, кечуанскія мовы і гуарані, мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 04
Паштовы індэкс 0101[2]

hamsucre.gov.bo (ісп.)
Паказаць/схаваць карты
Сукрэ (Балівія)
Сукрэ
Сукрэ

Сýкрэ (ісп.: Sucre) — горад, канстытуцыйная сталіца Балівіі, месцазнаходжанне Вярхоўнага суда . Адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Чукісака. У розныя часы называўся Чаркас, Ла-Плата і Чукісака, за што атрымаў мянушку «горад чатырох імён».

Заснаваны ў 1538 годзе іспанскім канкістадорам Педра дэ Ансурэсам. У 1559 іспанскі кароль Філіп ІІ заснаваў Audiencia de Charcas у Ла-Плаце з паўнамоцтвамі кіравання тэрыторыяй, што ахоплівае цяперашнія Парагвай, паўднёва-ўсходнюю частку Перу, паўночныя часткі Чылі і Аргенціны і большую частку Балівіі, — пачатак перыяду выканання горадам сталічных функцый.

У 1601 годзе заснаваны францысканскі манастыр Рэкалета, у 1609 годзе створана архіепіскапства. У 1624 годзе заснаваны ўніверсітэт Сан-Францыска-дэ-Хаўер.

Горад быў адміністрацыйным, юрыдычным, культурным і рэлігійным цэнтрам рэгіёна да пачатку XIX ст. У 1839 стаў сталіцай незалежнай Балівіі і быў перайменаваны ў гонар аднаго з кіраўнікоў вайны іспанскіх калоній у Паўднёвай Амерыцы за незалежнасць генерала А. Х. Сукрэ.

У выніку эканамічнага заняпаду, выкліканага заняпадам сярэбраных шахт, органы дзяржаўнага кіравання перамясціліся ў Ла-Пас, да больш ажыўленага рэгіёна краіны.

У 1991 годзе Сукрэ ўключаны ЮНЕСКА ў Спіс сусветнай спадчыны. Адзін з асноўных турыстычных цэнтраў Балівіі.

Прыродныя ўмовы

[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца ў Цэнтральных Андах, на вышыні каля 2800 м.

Тыповая забудова іспанскага каланіяльнага горада. За вялікую колькасць у цэнтры горада будынкаў з белага каменю нефармальна называецца «белым горадам» (la ciudad blanca).

Культурны ўплыў

[правіць | правіць зыходнік]

Штогод у сакавіку адбываецца сусветна вядомы фестываль «Pujllay».

  1. https://sucre.bo/alcalde/
  2. https://www.azcodigopostal.com/bolivia/place-sucre-sucre-0101/