Сукіякі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сукіякі (яп.: すき焼き [sɯ̥kijaki]?) — страва японскай кухні з разраду страў набэмона  (руск.), галоўным кампанентам якой традыцыйна з’яўляюцца тонка нарэзаныя лустачкі ялавічыны (або тофу, у вегетарыянскай версіі). Асаблівасць гэтай стравы: яго ядуць у працэсе варкі[1][2].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Інгрэдыенты: мармуровая ялавічына, грыб шыітакэ, грыб энакітаке

Асноўным кампанентам з’яўляецца тонка нарэзаная мармуровая ялавічына, хоць у некаторых раёнах Японіі (напрыклад, Хакайда і Ніігата) таксама часам выкарыстоўваецца свініна. Астатнія кампаненты:

Віды[правіць | правіць зыходнік]

У Канто з часоў Рэстаўрацыі Мэйдзі сукіякі нічым не адрозніваюцца ад звычайных страў у набэ. Булён складаецца з дасі  (руск.) з рознымі камбінацыямі соевага соўсу, цукру, мірыну  (руск.) і ніхонсю. Ялавічына кладзецца ў суп разам з гароднінай.

У Кансаі ялавічыну смажаць. Злёгку падсмажанае мяса пасыпаюць цукрам або апырскваюць сіропам, а затым заліваюць соевым соусам. Пасля гэтага закладваюць гародніну і ўсё вараць разам. Асноўным прынцыпам з’яўляецца не смажыць мяса і багатую сокам гародніну адначасова.

На Хакайда і ў Ніігатэ аддаюць перавагу выкарыстанню свініны.

У прэфектурах Сіга і Айты можна сустрэць сукіякі з курацінай. У мясцовасці Овары прэфектуры Айці сукіякі з курыцай вядома як хікідзуры, а пад сукіякі маецца на ўвазе звычайнае сукіякі з ялавічынай.

Працэс гатавання[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтр стала ставіцца вялікі кацёл набэ, напоўнены вадой, які награваецца невялікай газавай гарэлкай. У ваду могуць дадаваць комбу  (руск.) і/або дасі  (руск.). Калі вада закіпіць, удзельнікі трапезы кладуць у кацёл упадабаныя кампаненты па меры з’ядання. З-за тонкасці нарэзаных лустачак мяса гатуецца досыць хутка. Калі кампаненты дастаткова зварыліся, госці бяруць кавалачкі, мачаюць у соус і ядуць. Соус можа быць розным ці нават самастойна змешаны «на свой густ» з некалькіх гатовых соусаў і спецый. Затым працэдура падрыхтоўкі паўтараецца, звычайна адбываецца некалькі «закладак», пакуль усе госці не адчуюць насычэнне. Апошнім інгрэдыентам нярэдка бывае локшына, якую з’ядаюць разам з рэшткамі супу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У сучасных японскіх энцыклапедыях па гісторыі харчавання даследчыкі выводзяць этымалогію назвы «сукіякі» ад распаўсюджанага сярод сялян у XVII—XVIII стагоддзях звычаю смажыць (яку) мяса на лапаце або на лямешы  (руск.) плуга (сукі)[3].

Іншыя значэнні[правіць | правіць зыходнік]

Слова сукіякі распаўсюдзілася ў амерыканскай поп-культуры 60-х гг. XX ст. для абазначэння «моднай японскай» рэчы, у прыватнасці — песні «Уэ о муітэ арука:» (яп.: 上を向いて歩こう, см en:Sukiyaki (song)).

Зноскі

  1. 大辞泉: 牛肉を豆腐やネギなどと一緒にたれで煮焼きしながら食する鍋料理。
  2. プログレッシブ和英中辞典: тонкія лустачкі ялавічыны, фасолевага тварагу і гародніны кладуць у неглыбокі рондаль і гатуюць за сталом звычайна самі наведвальнікі.
  3. Пищевая культура 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]