Сумежны мост
Выгляд
Сумежны мост | |
---|---|
Каардынаты: 59°55′05″ пн. ш. 30°18′06″ у. д.HGЯO | |
Перасякае | Крукаў канал |
Месца размяшчэння | |
Адкрыццё | 1787 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сумежны мост (руск.: Сме́жный мост) — аўтадарожны бэлечны мост цераз Крукаў канал у Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Спаскі і Пакроўскі астравы. Аб’ект культурнай спадчыны Расіі рэгіянальнага значэння.
Размешчаны па няцотнай (паўночнай) набярэжнай Фантанкі паміж дамамі 141 і 143, у месцы зліцця Фантанкі і Крукава канала. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Стара-Мікольскі мост. Бліжэйшая станцыя метрапалітэна (1,3 км) — «Тэхналагічны інстытут». Назва моста вядомая з 1820 года і звязана з характарам яго размяшчэння (злучае набярэжную Фантанкі цераз Крукаў канал). У XIX стагоддзі існавалі назвы Мікольскі Набярэжны мост (1821—1822) і Злучальны мост (1849—1875), бо мост злучаў Спаскую і Каломенскую часткі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1