Сумскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт
| Сумскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт | |
|---|---|
| Сумський національний аграрний університет | |
| | |
| Арыгінальная назва | Сумський національний аграрний університет |
| Міжнародная назва | Sumy National Agrarian University |
| Заснаваны | 1977 |
| Рэктар | Volodymyr Ladyka[d] |
| Студэнты | 9 000 |
| Дактары | 47 |
| Прафесары | 40 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Юрыдычны адрас | вул. Кандрацьева 160, г. Сумы, Украіна |
| Сайт | snau.edu.ua |
Сумскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт (укр.: Сумський національний аграрний університет) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Сумах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сумскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт заснаваны ў красавіку 1977 года як філіял Харкаўскага сельскагаспадарчага інстытута імя В. В. Дакучаева. У 1990 годзе на базе філіяла быў створаны Сумскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1997 годзе інстытут атрымаў статус універсітэта. Указам Прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы ад 7 жніўня 2001 года ўніверсітэту прысвоены статус нацыянальнага. У адпаведнасці з рашэннем Дзяржаўнай акрэдытацыйнай камісіі Міністэрства адукацыі і навукі Украіны ад 27 лістапада 2007 года Сумскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт акрэдытаваны па IV (вышэйшым) узроўню акрэдытацыі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Біёлага-тэхналагічны факультэт
- Будаўнічы факультэт
- Інжынерна-тэхналагічны факультэт
- Факультэт агратэхналогій і прыродакарыстання
- Факультэт ветэрынарнай медыцыны
- Факультэт эканомікі і менеджменту
- Факультэт харчовых тэхналогій
- Юрыдычны факультэт