Суруга (заліў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Від на Фудзі і заліў Суруга
Гравюра «Мора каля Саты ў Сурузе», адзін з трыццаці шасці відаў Фудзі Утагавы Хіросігэ

Заліў Суруга (яп.: 駿河湾 Суруга-ван) — заліў на ціхаакіянскім узбярэжжы галоўнага японскага вострава Хонсю. Берагі заліва ўваходзяць у тэрыторыю прэфектуры Сідзуока. Аддзелены ад акіяна паўвостравам Ідзу і дзякуючы гэтаму, у значнай ступені абаронены ад акіянскіх хваль. Шырыня заліва ля ўваходу — 56 км, даўжыня — 59 км. Глыбіня больш 2500 метраў: па дне заліва праходзіць жолаб Суруга[1].

На заліве стаіць некалькі буйных гарадоў: Сідзуока, Сімідзу, Нумадзу, Яідзу. Развіта рыбалоўства і водныя віды спорту.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Molluscan thanatocoenoses in Suruga Bay, central Japan, and their relation to sedimentary settings (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2012. Праверана 5 ліпеня 2009.