Ідзу (паўвостраў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Паўвостраў Ідзу)
Перайсці да: рух, знайсці
Izu Peninsula Shizuoka Japan SRTM.jpg
Location IzuPeninsula.jpg

Ідзу (яп.: 伊豆半島 Ідзу-ханто:?) — паўвостраў у Японіі.

Паўвостраў Ідзу знаходзіцца на ціхаакіянскім узбярэжжы вострава Хонсю, на паўднёвы захад ад Токіа, ля падножжа Фудзісан і з'яўляецца часткай нацыянальнага парку Фудзі-Хаконэ-Ідзу. Раней уваходзіў у склад правінцыі Ідзу, цяпер — у прэфектуры Сідзуока. Адлегласць па аўтамабільнай шашы ад Токіа да Нумадзу на заходнім беразе паўвострава складае 103 кіламетры.

Паўвостраў Ідзу лічыцца ўпадабаным месцам адпачынку такійцаў, у першую чаргу дзякуючы наяўным тут тэрмальным крыніцам (ансэн). Тут таксама знаходзяцца базы спартсменаў-нырцоў — у Яватано (яп.: 八幡野?), Ідзу Каё Коэн (яп.: 伊豆海洋公園?) і ў Осэдзакі (яп.: 大瀬崎?). Паўвостраў з'яўляецца найбуйнейшым у Японіі вытворцам хрэна васабі. Мясцовая кухня прапануе шматлікія стравы са смакам васабі.


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.