Фудзіяма
Фудзіяма яп.: 富士山 | |
---|---|
![]() Фудзі | |
Каардынаты: 35°21′45″ пн. ш. 138°43′50″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне |
Цюбу, Хонсю, ![]() |
Форма вулкана | Стратавулкан |
Дыяметр кратара | каля 500 м |
Глыбіня кратара | каля 200 м |
Апошняе вывяржэнне | 1707—1708 гады |
Вышыня вяршыні | 3776 м |
Фудзіяма, (Фудзі, Фудзісан яп.: 富士山) — дзеючы вулкан на японскім востраве Хонсю за 90 км на паўднёвы-захад ад Токіа. У цяперашні час вулкан лічыцца слаба актыўным, апошняе вывяржэнне было ў 1707—1708 годзе.
Вышыня гары — 3776 м (самая высокая ў Японіі). Уяўляе правільны конус з кратарам дыяметрам каля 700 м і глыбінёй каля 250 м. На схілах маюцца бакавыя кратары і шлакавыя конусы. Стратавулкан.
Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]
З-за існавання розных метадаў транскрыпцыі японскай мовы гара Фудзі мае розныя назвы, некаторыя з якіх памылковыя. Так, на японскай мове гара Фуджы вымаўляецца як Фудзісан, але з-за памылкі чытання кандзі 山 часам заходнікі называюць яе «Фудзіяма»
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Гара Фуджы размешчана ў цэнтральнай частцы Японіі і галоўным востраве Хонсю, апаясаная гарамі Акаісі Японскімі Альпамі на Захадзе, гарамі Акуціцібу на поўначы і Ціхім акіянам на поўдні і ўсходзе. Адміністрацыйна ён размешчаны ў прэфектурах Сідзуока на поўдні і Яманасі на поўначы. Узвышаючыся на вышыні 3776 метраў над узроўнем мора на піку Сін-Фудзі, ён з’яўляецца самай высокай кропкай Японіі 9, бачнай у дні добрага надвор’я з Токіа, размешчанага менш чым у 100 кіламетрах на паўночны ўсход.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — С. 495. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Фудзияма (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Гара Фудзі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фудзі