Сусветны дзень донара крыві

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карл Ландштэйнер

Сусветны дзень донара крыві — міжнародны дзень, заснаваны ў маі 2005 г., падчас 58-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя, у Жэневе (Рэзалюцыя WHA58.13). Штогод праводзіцца 14 чэрвеня.

Слова донар паходзіць ад лацінскага «donare» — «дарыць». У выпадку з донарамі крыві падарункам для рэцыпіента часта з'яўляецца жыццё.

У гэты дзень у 1868 годзе нарадзіўся Карл Ландштэйнер, аўстрыйскі лекар, імунолаг, які атрымаў у 1930 годзе Нобелеўскую прэмію за адкрыццё груп крыві чалавека.

Ініцыятарамі правядзення 14 чэрвеня Сусветнага дня донара выступілі чатыры міжнародныя арганізацыі, якія заклікаюць да добраахвотнай і бясплатнай здачы крывіСААЗ, Міжнародная федэрацыя Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, Міжнародная Федэрацыя Арганізацый Донараў Крыві і Міжнароднае таварыства па пераліванні крыві.

Штогадовыя тэмы «Дня донара крыві»[правіць | правіць зыходнік]

Штогод мерапрыемствы ў Дзень донара крыві акцэнтаваны на якой-небудзь вызначанай тэматыцы.

  • 2010 год — «Новая кроў дзеля міру». Мэта: прыцягнуць увагу да маладых донараў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]