Сусветны дзень міру
Выгляд
Сусветны дзень міру | |
---|---|
Дата | 1 студзеня |
Сусветны дзень міру (англ.: World Day of Peace) ці Дзень сусветных малітваў аб міры - міжнароднае свята, падчас якога вернікі заклікаюць Бога спыніць ўсе войны і дараваць людзям мір на Зямлі. Адзначаецца кожны год, 1 студзеня.
Гісторыя сусветнага дня міру
[правіць | правіць зыходнік]«Дзень сусветных малітваў аб міры» - адносна новае (перш за ўсё для каталікоў) свята, было ўсталявана кіраўніком каталіцкай царквы Рымскім Папай Паўлам VI 8 снежня 1967 года.
«Прасі, і ты атрымаеш мір» - галоўны лозунг, пад якім праходзіць «сусветны дзень міру». У першы дзень кожнага новага году пантыфік звяртаецца ў сваёй перадсвяточнай прамове да вернікаў, звяртаючы іх увагу на неабходнасць кожнаму ўнесці свой унёсак у справу міру[1].