Перайсці да зместу

Год

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Год, таксама рок (aнахранізм) — прамежак часу, роўны, або прыблізна роўны, перыяду абарачэння Зямлі вакол Сонца. Складанасць руху Зямлі вакол Сонца з’яўляецца прычынай існавання розных паняццяў года, якія выкарыстоўваюцца ў розных галінах навукі і практычным жыцці. Адрозніваюць год трапічны, зорны, юліянскі, грыгарыянскі, месячны, драканічны, анамалістычны.

У Старажытным Кітаі і Егіпце ўжо ўмелі вымяраць год даволі дакладна. Гіпарх вызначыў год роўным «365 1/4 дня без 1/300 дня», што адрозніваецца ад сучасных значэнняў толькі на 6 1/2 мін.