Сушаніца лясная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сушаніца лясная

Агульны выгляд групы квітнеючых раслін
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gnaphalium sylvaticum L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  514146
NCBI  595333
EOL  819829
IPNI  210142-1
TPL  gcc-118271

Сушаніца лясная[3] (Gnaphálium sylváticum) — травяністая расліна, від роду Сушаніца (Gnaphalium) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Сушаніца лясная, адуванчык[4], вончык, вочнік, сушніца, цмен лясны, чарвіўнік[4][5][6].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна.

Сцябло прамое, вышынёй 10-60 см, адзіночнае, неразгалінаванае.

Лісце чарговае, з верхняга боку апушанае або голае, знізу шаравата-лямцавае. Прыкаранёвае і ніжнія — чарашковае, лінейнае. Верхняе — сядзячае.

Плод — сямянка з доўгім чубком з валасінак.

Значэнне і прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Сушаніца лясная валодае лекавымі ўласцівасцямі, але ў значна меншай ступені, чым сушаніца балотная (Gnaphalium uliginosum).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 61. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Сухоцветка лесная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)