Сфагнавыя балоты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікае ахоўнае сфагнавае балота паблізу Атавы, Канада

Сфагнавыя балоты — разнавіднасць водна-балотных угоддзяў, звычайна верхавых балот, пераважная ва ўмераных шыротах лясной і лесатундравай зон.

Сфагнавыя балоты фармуюцца ў вільготных нізінах і пакрытыя тоўстым покрывам імхоў роду сфагнум (Sphagnum). Пад пластом моху знаходзяцца ў асноўным кіслыя бескіслародныя воды[1].

Воды ў сфагнавых балотах кіслыя, бедныя пажыўнымі рэчывамі і з паніжаным утрыманнем кіслароду, што стварае ўмовы, якія несумяшчальныя з нармальнымі ўмовамі жыцця большасці жывых істот, у тым ліку і бактэрый распаду. Такія ўмовы перашкаджаюць раскладанню паваленых дрэў, пылка і іншых арганічных рэчываў, якія могуць заставацца пад паверхняй балота на працягу тысяч гадоў[1][2].

Сфагнавыя балоты часта выпуклай формы, бо сфагнумы лепш растуць у цэнтры балоты, дзе слабей мінералізацыя вады.

Балоты знаходзяцца пад пагрозай знікнення з-за асваення зямель, змены воднага абмену і забруджвання сцёкавых вод[1].

Флора[правіць | правіць зыходнік]

Флора сфагнавых балот прадстаўлена такімі травяністымі раслінамі і нізкімі хмызнякамі, як Vaccinium macrocarpon, Chamaedaphne calyculata, Sarracenia purpurea, Arethusa bulbosa, Carex oligosperma, відамі рода расіца (Drosera), Carex oligosperma[1].

Фаўна[правіць | правіць зыходнік]

Сярод відаў фаўны сфагнавых балот сустракаюцца такія, як Pseudophryne corroboree и Pseudophryne pengilleyi[2] (аўстралійскія жабы рода Pseudophryne).

Зноскі

  1. а б в г Sphagnum Bogs(недаступная спасылка) (англ.)
  2. а б Sphagnum and Water (англ.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]