Сфагнум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сфагнум

Сфагнум буры (Sphagnum fuscum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sphagnum L. 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  15683
NCBI  13804
IPNI  ???
FW  321353

Сфа́гнум, сфагнавы мох[1], тарфяны мох (Sphagnum) — адзіны род імхоў сямейства сфагнавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Адна-, двухдомныя лістасцябловыя расліны. Дзярнінкі буйныя, мяккія, рыхлыя або шчыльныя, ад бледна-зялёных да жоўтых, бурых, пурпуровых або чырванаватых, часта ўтвараюць суцэльнае покрыва. Сцябло без рызоідаў, шматрадова аблісцелае, з шматлікімі чарапіцападобна аблісцелымі галінкамі, знізу паступова адмірае. Галінкі сабраны пучкамі, а на верхавінцы ўтвараюць разетку або галоўку. Лісце тонкае, без жылкі, мае два тыпы клетак — вузкія хларафіланосныя і шырокія ваданосныя. Сфагнум здольны ўбіраць многа вады (у 20-30 разоў больш за яго паветрана-сухую масу) і ўтрымліваюць яе ў дзярнінцы. Сцябловае лісце ад трохвугольнага да языка- або лапатападобнага, галінкавае — ад яйцападобнага да лінейнага, часта ўвагнутае.

Галінкі з антэрыдыямі булавападобна ўздутыя, часта ярка афарбаваныя. Архегоніі на верхавінцы буйналіставых укарочаных галінак. Каробачка шарападобная, бліскучая, цёмна-бурая, з невялікім вечкам, без перыстома, на несапраўднай ножцы. Споравы мяшок шапачкападобны.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны паўсюдна за выключэннем арктычных пустынь, арыдных абласцей, у тропіках сустракаецца толькі ў гарах. Найбольш значная роля — у лясной паласе Паўночнага паўшар'я. Пасяляецца на вільготных месцах, спрыяе хуткаму забалочванню тэрыторыі, бо здольны актыўна паглынаць і ўтрымліваць вільгаць. З'яўляецца ўтваральнай раслінай сфагнавых балот.

Найбольшая відавая разнастайнасць у Паўднёвай Амерыцы[крыніца?].

На Беларусі 35 відаў, растуць на балотах (пераважна вярховых і пераходных), у забалочаных і сырых лясах, на мокрых лугах. Спараносяць у жніўні.

У Расіі расце 42 віды[2].

Гаспадарчае значэнне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]

З-за малой цеплаправоднасці ўжываецца ў будаўнічай справе як ізаляцыйны матэрыял у выглядзе пласцінак, парашка, якія вырабляюцца з гэтага торфу; таксама дэзадарыруючы сродак. Некаторыя народнасці лічаць сфагнум прыдатным матэрыялам для цёплых пялёнак, якімі яны зімой накрываюць сваіх дзяцей[3].

Сфагнум выкарыстоўваецца ў кветкаводстве ў якасці напаўняльніка пры складанні земляных сумесяў. У паветрана-сухім стане сфагнавыя імхі здольныя паглынуць вады прыкладна ў 20 разоў больш ўласнай масы, што ў 4 разы пераўзыходзіць магчымасці гіграскапічнай ваты (адсюль і назва моху, «сфагнас» па-грэчаскі — губка)[4].

Сфагнум вельмі ўстойлівы да раскладання, высушаны доўга захоўваецца. Расце ў багністых месцах, збіраюць яго летам.

Сфагнумам можна карыстацца ў якасці перавязачнага сродка. Ён валодае ранагаючым і антысептычным дзеяннем з прычыны ўтрымання фенолападобнага рэчыва сфагнолу. У экстраных выпадках сфагнум можна ўжываць без стэрылізацыі[1].

Спіс відаў[правіць | правіць зыходнік]

Род сфагнум уключае 120 відаў[5]:

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Сфагнум // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 58-59. — 592 с. — 120 000 экз.
  2. Еленевский А. Г. Ботаника. Систематика высших, или наземных, растений: учебник для студ. высш. пед. учеб. заведений / А. Г. Еленевский, М. П. Соловьева, В. Н. Тихомиров. — 4-е изд., исп. — М.: Издательский центр «Академия», 2006. — С. 56
  3. Жизнь растений. Водоросли. Лишайники. Мхи. — М.: Мир книги, 2002. — Т. 5. — С. 163. — 192 с. — (Большая энциклопедия природы). — ISBN 5-8405-0312-6.
  4. Сфагнум (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2012. Праверана 2011-03-30 2009.
  5. Список видов рода Сфагнум на сайте The Plant List (англ.) (Праверана 3 сакавіка 2012)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]