Перайсці да зместу

Сцюарт Атуэл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцюарт Атуэл
Род дзейнасці футбольны суддзя
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1982(1982-10-06) (41 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сцюарт Стывен Атуэл (англ.: Stuart Steven Attwell; нар. 6 кастрычніка 1982, Нанітан, Уорыкшыр) — англійскі футбольны арбітр, які абслугоўвае матчы Прэм’ер-лігі, Футбольнай лігі Англіі, а таксама англійскія нацыянальныя кубкавыя турніры. Пачаў судзіць матчы Прэм’ер-лігі ў 2008 годзе, стаўшы самым маладым арбітрам у гісторыі гэтага турніру, аднак у лютым 2012 года быў выключаны з «Выбранай групы суддзяў» і пераведзены ў спіс суддзяў Футбольнай лігі. З 2016 года зноў абслугоўвае матчы Прэм’ер-лігі.

Судзейская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2004 годзе скончыў Універсітэт Стафаршыра. Працаваў футбольным арбітрам у матчах ніжэйшых англійскіх ліг, затым у Футбольнай лізе Уэст-Мідленса і ў Футбольнай лізе Англіі.

Свой першы матч у Футбольнай лізе абслужыў 11 жніўня 2007 года. Гэта была гульня паміж «Херэфард Юнайтэд» і «Ротэрам Юнайтэд». 26 снежня быў упершыню прызначаны на матч Чэмпіянату Футбольнай лігі паміж «Шэфілд Юнайтэд» і «Блэкпулам». У сезоне 2008/09 быў уключаны ў Абраную групу суддзяў[3], што дазваляла яму абслугоўваць матчы Прэм’ер-лігі. Стаў самым маладым арбітрам у гісторыі англійскай Прэм’ер-лігі ва ўзросце 25 гадоў. Яго першым матчам у Прэм’ер-лізе стала сустрэча паміж «Блэкбернам» і «Хал Сіці» 23 жніўня 2008 года.

У лютым 2012 года Атуэл быў выключаны з «Выбранай групы суддзяў» і быў пераведзены ў Нацыянальны спіс суддзяў, якія абслугоўваюць матчы Футбольнай лігі. Такім чынам, ён больш не мог абслугоўваць матчы Прэм’ер-лігі. Перад пачаткам сезона 2016/17 быў ізноў уключаны ў спіс «Выбранай групы суддзяў» і пачаў прыцягвацца да абслугоўвання матчаў Прэм’ер-лігі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]