Сцю Ангер
Выгляд
| Сцю Ангер | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | гулец у покер |
| Дата нараджэння | 8 верасня 1953[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 22 лістапада 1998[1][2] (45 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
Сцюарт Эрал «Сцю» Ангер (англ.: Stuart Errol "Stu" Ungar; 8 верасня 1953, Манхэтэн — 22 лістапада 1998, Лас-Вегас) — прафесійны гулец у покер, блэкджэк і джын рамі, які многімі лічыцца найвялікшым гульцом усіх часоў у Тэхас Холдэм і джын.
Адзін з двух гульцоў, які выйграў галоўны турнір Сусветнай серыі покера тры разы (Джоні Мос таксама тройчы выйграваў тытулы, але першы ён атрымаў паводле галасавання гульцоў, а не за перамогу на турніры), а таксама адзін з чатырох гульцоў, які паслядоўна выйграў два тытулы галоўнага турніру (разам з Джоні Мосам, Дойлам Брансанам і Джоні Чэнам). Апроч таго, з'яўляецца адзіным гульцом, які тройчы выйграў «Super Bowl of Poker», другі найпрэстыжнейшы покерны турнір свайго часу.