Сцяг Балеарскіх астравоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяг Балеарскіх астравоў
Балеарскія астравы
Flag of the Balearic Islands.svg
Зацверджаны 1 сакавіка 1983
Прапорцыя FIAV 111111.svg 2:3

Сцяг Балеарскіх астравоў  — афіцыйны сцяг аўтаномнай супольнасці Іспаніі, размешчанага на аднайменным архіпелагу ў Міжземным моры. Сцяг зацверджаны ў 1983 годзе на аснове Саньеры — сцяга Каралеўства Арагон, часткай якога на працягу доўгага часу былі Балеарскія астравы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйна Сцяг уключаны ў Статут Аўтаномнай супольнасці Балеарскія астравы арганічным законам 2/1983 ад 1 сакавіка 1983 года. Пазней у Статут уносіліся папраўкі Арганічнымі законамі 9/1994 і 3/1999, якія, аднак, не закранулі сцяг.

Паводле 6 Артыкула Статуту Балеарскіх астравоў сцяг Балеарскіх астравоў складаецца з гістарычна абумоўленых адметных сімвалаў: чатыры чырвоныя палосы на жоўтым фоне і белы замак з пяццю вежамі на фіялетавым фоне ў левым верхнім вугле. Пры гэтым кожны востраў можа мець свой уласны сцяг і адметныя сімвалы, зацверджаныя саветам вострава.

Статут не вызначае дакладныя адценні колераў сцяга, таму жоўты, чырвоны і фіялетавы могуць адрознівацца на розных сцягах. Таксама Статутам не задаецца выразная канструкцыя замка і яго выкананне можа істотна адрознівацца на розных сцягах. Як правіла замак малююць як сцяну, на якой пяць вежаў ідуць у рад, а цэнтральная трохі вышэй за іншыя.

Праект Статуту аўтаноміі Балеарскіх астравоў 1931 года, напісаны ў гады Другой Іспанскай Рэспублікі, але ў канчатковым выніку не зацверджаны, абвяшчаў, што сцягам супольнасці стане старажытны сцяг Каралеўства Мальёрка. Цяперашні сцяг Балеарскіх астравоў не адпавядае правілам геральдыкі[1]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]