Вексілалогія
Вексілалогія — дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем сцягоў, харугваў, штандараў, вымпелаў і іншых прадметаў падобнага роду.
Слова вексілалогія паходзіць ад лац.: vexillum, якое, у прыватнасці, азначала сцяг, які выкарыстоўваўся рымскімі легіёнамі.
Шырокая цікавасць да вексілалогіі з’явілася ў Амерыцы і Еўропе ў 1960-х гадах. Неўзабаве было заснавана мноства спецыялізаваных перыядычных выданняў, якія існуюць да нашых дзён (чэшская «Вексілалогія», амерыканскі «Сцяг-бюлетэнь», англійскі «Сцягмайстар», канадскі «Сцягскан» і іншыя). Шырокай папулярызацыі вексілалогіі паслужылі кнігі амерыканскага сцягазнаўцы (сцягазнаўства — альтэрнатыўная назва вексілалогіі) Уітні Сміта. Кнігі Сміта былі перакладзены амаль на ўсе еўрапейскія мовы.
Сімвалы ідэнтыфікацыі сцягоў[правіць | правіць зыходнік]
Сімвалы ідэнтыфікацыі сцягоў былі распрацаваны Уітні Смітам і ўхвалены Міжнароднай федэрацыяй вексілалагічных асацыяцый.
Першы шэраг прадстаўляе выкарыстанне на сушы, другі — выкарыстанне на вадзе, з падзелам на прыватны (грамадзянскі), ўрадавы (дзяржаўны) і ваенны сцягі.
Прымяненне | Прыватнае | Дзяржаўнае | Ваеннае |
---|---|---|---|
На сушы | Грамадзянскі (нацыянальны) | Дзяржаўны (урадавы) | Ваенны |
На вадзе | Грамадзянскі (марскі) | Дзяржаўны (марскі) | ВМФ |
З гэтых знакаў можна скласці 63 камбінацыі, найбольш ужывальныя прыведзены ў наступнай табліцы:
Таксама прымяняюцца адмысловыя сімвалы для апісання іншых аспектаў выкарыстання сцяга, як напрыклад — афіцыйны статус, які бок сцяга намаляваны і падобнае:
Афіцыйная або дэ-юрэ версія сцяга, або пярэдні бок
Малюнак прапанаваны, але не прыняты афіцыйна
Рэканструкцыя малюнка па апісаннях
Зваротны бок сцяга
Неасноўны, але дазволены малюнак
Альтэрнатыўная версія сцяга
Версія сцяга дэ-факта
Двухбаковы сцяг — на розных баках розныя малюнкі
Пярэдні бок сцяга злева ад тронка
Ухвалены афіцыйна сцяг
Гістарычна выкарыстоўваны сцяг
Зваротны бок — адлюстраванне пярэдняга
Зваротны бок ідэнтычны пярэдняму
Невядома, што намалявана на зваротным баку
Сцяг можна падвешваць вертыкальна, павярнуўшы на 90° флагшток, каб крыж заставаўся зверху злева
Для вертыкальнага падвешвання выкарыстоўваецца спецыяльны сцяг з павернутым малюнкам
Спосаб вертыкальнага падвешвання невядомы
Сцяг сіметрычны, і яго можна свабодна падвешваць вертыкальна
Сцяг мацуецца выключна вертыкальна
Сцяг не ўхвалены, не пацверджаны і не павінен выкарыстоўвацца