Перайсці да зместу

Сцяг Брэсцкай вобласці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Брэсцкай вобласці
Беларусь
Зацверджаны 14 верасня 2004
Прапорцыя 1:2

Указам Прэзідэнта Беларусі №446 ад 14 верасня 2004 г. ўсталяваныя герб і сцяг Брэсцкай вобласці. Паводле афіцыйнага апісання сцяга вобласці:

Сцяг Брэсцкай вобласці ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча чырвона-блакітнага колеру з прапорцыямі бакоў 1:2. Па баках — дзве вертыкальныя блакітныя палосы. Пасярэдзіне — шырокая чырвоная паласа, якая завяршаецца формай абарончага будынка. У цэнтры чырвонай палосы — залаты зубр.

Згодна з Палажэннем пра сцяг:

  1. Сцяг Брэсцкай вобласці з'яўляецца яе афіцыйным геральдычным знакам. Сцяг Брэсцкай вобласці — уласнасць Брэсцкай вобласці, правам распараджэння якой валодае Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт.
  2. Сцяг Брэсцкай вобласці размяшчаецца на будынках, у якіх месцяцца органы мясцовага кіравання і самакіравання Брэсцкай вобласці і яе тэрыторыяў, а таксама ў памяшканнях паседжанняў гэтых органаў і службовых кабінетах іх кіраўнікоў. Сцяг Брэсцкай вобласці можа размяшчацца ў тых месцах Брэсцкай вобласці, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне Дзяржаўнага сцяга Беларусі.
  • Нацыянальны рэестр прававых актаў Беларусі, 2004