Перайсці да зместу

Сцяг Рыгі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Рыгі
Латвія
Зацверджаны 1936
Прапорцыя 1:2

Сцяг Рыгі — афіцыйны сімвал самакіравання горада Рыгі, сталіцы Латвіі.

Гісторыя сцяга Рыгі ўзыходзіць да 30-х гадоў XX стагоддзя, калі чатыром абласным гарадам Латвіі — Рызе, Елгаве, Ліепаі, Даўгаўпілсу — былі дадзены стандартныя сцягі з дзвюх роўных палос рознага колеру. Пасярэдзіне палос і сцяга размяшчаліся гербы горада. Маецца афіцыйная публікацыя ва ўрадавым афіцыёзе Valdības Vēstnesis за 1936 год[1]. Камерцыйнае выкарыстанне сцяга і герба, або іх элементаў, рэгламентавана нарматыўнымі дакументамі Думы Рыгі.

Сцяг уяўля сабой гэта прамакутнае палотнішча з дзвюма гарызантальнымі палосамі, аднолькавай шырыні — верхняя паласа светла-блакітнага колеру, ніжняя — белага. У сярэдзіне сцягу размяшчаецца вялікі герб Рыгі, вышынёй 2/5 ад шырыні палотнішча. Суадносіны шырыні і даўжыні сцягу 1:2. Гэта значыць, што пры памерах сцягу 1х2 м і 1,5х3 м, вышыня герба будзе складаць адпаведна 40 і 60 сантыметраў. На флагштоку сцяга горада знаходзяцца два перакрыжаваныя ключы.

Зноскі

  1. Valdības Vēstnesis.-1936.-……