Сцяпан Міхайлавіч Бекарэвіч
Выгляд
(Пасля перасылкі з Сцяпан Міхайлавіч Бакарэвіч)
Сцяпан Міхайлавіч Бекарэвіч | |||
---|---|---|---|
Дата нараджэння | 3 снежня 1835 | ||
Дата смерці | 7 кастрычніка 1913 (77 гадоў) | ||
Грамадзянства | |||
Род дзейнасці | навуковец | ||
Навуковая сфера | краязнаўства, этнаграфія | ||
Месца працы | Нежкаўская царква | ||
Альма-матар | Магілёўская духоўная семінарыя | ||
Вядомы як | Святар РПЦ | ||
Узнагароды |
|
Сцяпан Міхайлавіч Бекарэвіч (3 снежня 1835 — 7 кастрычніка 1913) — беларускі краязнавец і этнограф сярэдзіны 19 стагоддзя. Святар Нежкаўскай царквы Магілёўскага павета. У газеце «Магілёўскія губернскія ведамасці» надрукаваў артыкулы «Сельскія нарысы. Сяло Нежкава» (1864, № 31, 33, 45), «Вясельны абрад ў сялян у парафіі в. Нежкава Магілёўскай губерні» (1865, № 13), «Погляд на ўласнасць» (1867, № 29) і іншыя[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын святара.
- У 1857 годзе скончыў поўны курс Магілёўскай духоўнай семінарыі.
- З 1862 г. — святар Крукаўскай Пакроўскай царквы 2-й акругі Магілёўскага павета.
- У 1864—1866 гг. — настаўнік закона сельскай Нежкаўскай школы.
- З 1879 г. — настаўнік закона Нежкаўскага народнага вучылішча.
- З 1883 г. — законатлумач ў Крукоўскай Царкоўна-прыходскай школе. Протаіерэй, настаяцель Крукаўскай царквы магілёўскага павета (ст. Нежкава).
- У 1898 годзе 6 мая да дня нараджэння імператара быў узнагароджаны ордэнам Св. Ганны 3-й ступені.
- У 1900 г. 1908 г. г., 1909 г. — член эмерытальнай касы духавенства Магілёўскай епархіі.
- У 1909 г — член Таварыства ўзаемадапамогі выкладчыкаў ў царкоўных школах Магілёўскай епархіі.
- У 1910 г. быў узнагароджаны ордэнам Св. Ганны 2-й ступені.
Член Магілёўскага царкоўнага Богаяўленскага Братэрства. Сапраўдны член Праваслаўнага місіянерскага грамадства па Магілёўскай камітэту. Сапраўдны член Таварыства дапамогі тым якія жывуць у нястачы выхаванцам Магілёўскай духоўнай семінарыі.
21 мая 1909 года адзначаў 50-гадовы юбілей святарства.
Зноскі
- ↑ (руск.)Бекаревич Степан Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 48. — 737 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- (руск.) Могилёвские епархиальные ведомости 1888 г., 1898 г., 1901 г., 1902 г., 1904 г., 1905 г., 1907 г., 1908, 1909 г. № 12 стр. 464—465., 1910 г., 1911 г., 1913 г., 1914 г. № 1, стр. 7
- (руск.) Памятная книжка Могилевской губернии на 1909 г.
- НГАБ Ф. 2301 оп. 1 ед. 680.
- НГАБ Ф. 2301 оп. 1 ед 1229, 221
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Катэгорыі:
- Нарадзіліся 3 снежня
- Нарадзіліся ў 1835 годзе
- Памерлі 7 кастрычніка
- Памерлі ў 1913 годзе
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Краязнаўцы Беларусі
- Этнографы Беларусі
- Выпускнікі Магілёўскай духоўнай семінарыі
- Святары Рускай праваслаўнай царквы
- Праваслаўныя святары Беларусі