Сцяпан Міхайлавіч Бекарэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяпан Міхайлавіч Бекарэвіч
Дата нараджэння 3 снежня 1835(1835-12-03) (183 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера краязнаўства, этнаграфія
Месца працы Нежкаўская царква
Альма-матар Магілёўская духоўная семінарыя
Вядомы як Святар РПЦ
Узнагароды і прэміі
Ордэн Святой Ганны III ступені
Ордэн Святой Ганны II ступені

Сцяпан Міхайлавіч Бекарэвіч (3 снежня 1835-7 кастрычніка 1913) — беларускі краязнавец і этнограф сярэдзіны 19 стагоддзя. Святар Нежкаўскай царквы Магілёўскага павета. У газеце «Магілёўскія губернскія ведамасці» надрукаваў артыкулы «Сельскія нарысы. Сяло Нежкава» (1864, № 31, 33, 45), «Вясельны абрад ў сялян у парафіі в. Нежкава Магілёўскай губерні» (1865, № 13), «Погляд на ўласнасць» (1867, № 29) і іншыя[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын святара.

  • У 1857 годзе скончыў поўны курс Магілёўскай духоўнай семінарыі.
  • З 1862 г. - святар Крукаўскай Пакроўскай царквы 2-й акругі Магілёўскага павета.
  • У 1864-1866 гг. - настаўнік закона сельскай Нежкаўскай школы.
  • З 1879 г. - настаўнік закона Нежкаўскага народнага вучылішча.
  • З 1883 г. - законатлумач ў Крукоўскай Царкоўна-прыходскай школе. Протаіерэй, настаяцель Крукаўскай царквы магілёўскага павета (ст. Нежкава).
  • У 1898 годзе 6 мая да дня нараджэння імператара быў узнагароджаны ордэнам Св. Ганны 3-й ступені.
  • У 1900 г. 1908 г. г., 1909 г. - член эмерытальнай касы духавенства Магілёўскай епархіі.
  • У 1909 г - член Таварыства ўзаемадапамогі выкладчыкаў ў царкоўных школах Магілёўскай епархіі.
  • У 1910 г. быў узнагароджаны ордэнам Св. Ганны 2-й ступені.

Член Магілёўскага царкоўнага Богаяўленскага Братэрства. Сапраўдны член Праваслаўнага місіянерскага грамадства па Магілёўскай камітэту. Сапраўдны член Таварыства дапамогі тым якія жывуць у нястачы выхаванцам Магілёўскай духоўнай семінарыі.

21 мая 1909 года адзначаў 50-гадовы юбілей святарства.

Зноскі

  1. (руск.) Бекаревич Степан Михайлович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 48. — 737 с.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. (руск.)  Могилёвские епархиальные ведомости 1888 г., 1898 г., 1901 г., 1902 г., 1904 г., 1905 г., 1907 г., 1908, 1909 г. № 12 стр. 464-465., 1910 г., 1911 г., 1913 г., 1914 г. № 1, стр. 7
  2. (руск.)  Памятная книжка Могилевской губернии на 1909 г.
  3. НГАБ Ф. 2301 оп. 1 ед. 680.
  4. НГАБ Ф. 2301 оп. 1 ед 1229, 221

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]