Сцёрты рысунак дэ Кунінга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роберт Раўшэнберг[2]
Сцёрты рысунак дэ Кунінга. 1953[1]
San Francisco Museum of Modern Art[d][2]

Сцё́рты рысу́нак дэ Ку́нінга (англ.: Erased de Kooning Drawing) — ранні твор амерыканскага мастака Роберта Раўшэнберга. Гэтая канцэптуальная праца ёсць амаль чыстым аркушам паперы ў пазалочанай раме. Быў створаны ў 1953 годзе, калі Раўшэнберг сцёр рысунак, атрыманы ад абстрактнага экспрэсіяніста і амерыканскага мастака Вілема дэ Кунінга. Пазней сябар і калега па мастацтве Раўшэнберга Джаспер Джонс змясціў яго ў пазалочаную раму і дадаў подпіс, каб імітаваць стыль аправы Каралеўскай акадэміі і манаграмы эпохі Адраджэння. Тэкст подпісу наступны: «Сцёрты рысунак дэ Кунінга, Роберт Раўшэнберг, 1953 г.». З 1998 года твор месціцца ў калекцыі Музея сучаснага мастацтва Сан-Францыска (SFMOMA). SFMOMA апісвае твор як «рысунак з слядамі нарысаванай выявы на паперы з этыкеткай і пазалочанай рамкай».

Некаторыя лічаць «Сцёрты рысунак дэ Кунінга» канцэптуальным творам неададаізму. Іншыя сцвярджаюць, што дзеянне сцірання адносіць яго да жывапісу дзеяння.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]