Абстрактны экспрэсіянізм

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Action painting 1.JPG

Абстрактны экспрэсіянізм — плынь у абстрактным жывапісе. Узнікла ў пачатку 1940-х г. пад непасрэдным уплывам эстэтыкі сюррэалізму і выпрацаваных ім прыёмаў псіхічнага аўтаматызму. Абстрактны экспрэсіянізм прадстаўлены творчасцю мастакоў т.зв. «нью-ёркскай школы» - Дж.Полака, В.дэ Кунінга, Х.Хофмана, Ф.Клайна і інш. Галоўная адметная рыса абстрактнага экспрэсіянізму - крайняя спантаннасць, імправізацыйнасць творчага акта. Прадстаўнікі абстрактнага экспрэсіянізму звычайна ў імклівым тэмпе наносілі на палатно буйныя энергічныя мазкі, нярэдка выкарыстоўвалі прыём дрыпінгу (распырскванне або выцісканне фарбы адразу на палатно), што адлюстроўвала іх псіхічны і эмацыянальны стан у канкрэтныя перыяды працы над сваім творам. Імпульсіўнасць, непасрэднасць абстрактнага экспрэсіянізму ўспрымаліся як выяўленне бязмежнай унутранай свабоды, пратэст супраць умоўных эстэтычных норм і сацыяльных абмежаванняў. Абстрактны экспрэсіянізм дамінаваў у мастацкім жыцці ЗША да пачатку 1960-х г., даў імпульс да развіцця розных форм акцыянізму.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]