Сыч касматаногі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сыч касматаногі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aegolius funereus

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  177938
NCBI  103375
EOL  915739
FW  369195

Сыч касматаногі (Aegolius funereus) — невялікая сава з буйной шырокай галавой, з адметным тваравым дыскам і маленькімі пёркавымі вушкамі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Памер птушкі ў сярэднім не перавышае памеры голуба. Агульная даўжыня 21-27 см, даўжыня крыла 16-19 см, маса — 120—190 г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Крылы доўгія і шырокія. Хвост кароткі. Лапы з густым пер'ем да кіпцюроў (ад гэтага назва). Афарбоўка бурая з белымі плямамі. Апошнія добра прыкметныя на галаве, шыі, плячах. Ніз светла-шэры, з нярэзкімі светла-бурымі стракацінкамі. Вочы і дзюба жоўтыя, кіпцюры чорныя. Маладыя птушкі адрозніваюцца ад дарослых каштанава-бурым апярэннем.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал: Галарктыка (акрамя поўначы і поўдня). Насяляе вялікія высакастволыя яловыя або сасновыя з прымессю елаклясы, а таксама змяшаныя з сасной, бярозай і таполямі, у тайзе або ў гарах. На Беларусі нешматлікі на гнездаванні від.

Аселы і качуючы від. Кожныя 3-4 гады адбываецца выразны ўзрост колькасці, звязаны з павелічэннем колькасці грызуноў, і ў такія гады качоўкі могуць быць даволі далёкімі, як i пералёты (напр., у Фінляндыі нават да 600 км на поўдзень).

Месца зімовак у межах гнездавога арэала і на поўдзень і захад ад яго (напр., ва ўсёй Цэнтральнай, Заходняй і Паўднёвай Еўропе).

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо ў дупле (больш часта пасля D. martius, выпадкова пасля D. major), часам у натуральных дуплах або ў гнездавых скрынках. Без высцілкі.

Яйкі звычайна 4-7 (часам 3, у добрыя на корм гады да 10), авальныя з аднолькавымі тупымі канцамі або амаль акруглыя (вельмі рэдка авальныя з завостранымі канцамі), белыя з моцным бляскам, часам з маленькімі кавалкамі вапны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
  • Лесная энциклопедия: В 2-х т. Т. 2. Гл. ред. Воробьев Г. И.; Ред. кол.: Анучин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — 631 с.
  • Пукинский Ю. Б. Жизнь сов. Серия: Жизнь наших птиц и зверей. Вып. 1. — Л.: Изд-во Ленингр. ун-та, 1977. — 240 с.