Сьюдад-дэль-Эстэ
| ||||||||||||||||||||||||||
Сьюдад-дэль-Эстэ (ісп.: Ciudad del Este) — другі па велічыні горад Парагвая, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Альта-Парана. Буйны гандлёвы цэнтр. Насельніцтва — каля 274 тысяч чалавек.
Горад заснаваны ў 1957 годзе на рацэ Парана на мяжы з Бразіліяй і насіў назву Пуэрта-Флор-дэ-Ліс. Пазней ён быў перайменаваны ў гонар парагвайскага прэзідэнта Альфрэда Стрэснера ў Пуэрта-Прэcідэнтэ-Стрэснер (ісп. Puerto Presidente Stroessner), а пасля яго звяржэння ў 1989 годзе атрымаў назву Сьюдад-дэль-Эстэ (Усходні горад).
Горад з’яўляецца часткай так званага «раёна трох межаў» — зоны бяспошліннага гандлю, і паколькі ён ствараўся як прыгранічны гандлёвы цэнтр, то атрымаў статус порта-франка.
Горад падзелены прамымі вуліцамі на асобныя кварталы, заселеныя па нацыянальнай прыкмеце. Асноўная частка насельніцтва азіяцкага паходжання: тайцы, карэйцы, арабы і іранцы.
Дзякуючы будаўніцтву ГЭС «Ітайпу» горад моцна разросся. У 1965 годзе праз раку Парана быў адкрыты «Мост дружбы» даўжынёй 552 метры, які злучыў Сьюдад-дэль-Эстэ з суседнім бразільскім горадам Фос-ду-Ігуасу.