Сэка Камісака
Сэка Камісака | |
---|---|
яп.: 神坂雪佳 | |
Дата нараджэння | 26 лютага 1866 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 студзеня 1942 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дызайнер, мастак |
Жанр | жывапіс |
Уплыў на | Furuya Kōrin[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Камісака Сэка (яп.: 神坂 雪佳, 26 лютага1866 — 4 студзеня 1942) — японскі мастак і дызайнер пачатку XX стагоддзя, які прылічваў сябе да паслядоўнікаў мастацкай школы Рымпа і стаў першапраходцам у стылі мадэрн в Японіі[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Камісака Сэка нарадзіўся ў Кіёта; яго талент у мастацтве і дызайне пачаў праяўляцца з дзяцінства; навучанне жывапісу ён пачаў з 16 гадоў[1]. Першапачаткова ён навучаўся пад кіраўніцтвам майстра са школы Маруяма[2]. З 1888 ён стаў навучацца ў Киси Кокэя, майстры школы Рымпа, пасля чаго ён стаў паслядоўнікам менавіта гэтай традыцыйнай мастацкай школы, якая бярэ пачатак у XVI стагоддзі. Камісака Сэка лічыцца апошнім вялікім прадстаўніком гэтай традыцыі ў японскім жывапісе[3]. Акрамя жывапісу ён працаваў у розных формах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну[1].
Паколькі традыцыйны японскі стыль у жывапісе (і школы Рымпа у прыватнасці) з часам стаў выходзіць з моды, улады прадпрымалі меры, каб папулярызаваць унікальную мастацкую творчасць краіны і павысіць статус мастакоў, якія працуюць у гэтым кірунку. Заахвочвалася жаданне мастака ўнесці ў традыцыйны жывапіс рысы мадэрнізму. У 1901 годзе Камісака Сэка па ўказе ўрада Японіі адправіўся ў Глазга і Парыж, дзе на яго творчасць наймацнейшы ўплыў аказаў стыль ар-нуво[4][5]. У Еўропе ён стараўся даведвацца больш пра з’яву япанізму , пра тое, якія элементы японскага мастацтва больш за ўсё прыцягваюць еўрапейскую публіку.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пасля вяртання ў Японію на пачаў выкладаць у новай муніцыпальнай школе мастацтваў, якая адкрылася ў Кіёта, паралельна ён працягваў эксперыментаваць з элементамі, стылямі і тэхнікамі заходняга мастацтва, спрабуючы знайсці ім прымяненне ў традыцыйным японскім мастацтве[4]. Камісака Сэка застаўся верны традыцыйным сюжэтам жывапісу і некаторым прынцыпам і тэхнікам школы Рымпа (напрыклад, тарасікомі , прымяненне гэтай тэхнікі можна ўбачыць на скрутку Дзюрадзін[6] і размаляванай фусуме «Бамбук і хвалі», выстаўленых у Метраполітэн-музеі ў Нью-Йорку)[5], але ў цэлым, яго працы ў той жа ступені імкнуліся да захаду і стылю мадэрн[1]. Ён выкарыстаў у працы яркія колеры і шырокія мазкі, вобразы знаходзяцца на мяжы паміж дэкаратыўнасцю і рэалізмам; колеры і матывы могуць «выскокваць», амаль што надаючы малюнку эфект трохмернасці.
Шэдэўрамі мастака лічацца створаныя ім зборнікі ілюстрацый Тыгуса (Тысяча траў, 1899 год)[1] і Момаягуса (Свет рэчаў). Тыгуса ўяўляе сабой тры зборніка ілюстрацый, дзе знаходзяць адлюстраванне не толькі травы, і раслінная тэматыка ў цэлым, але і японскія тканіны, традыцыйныя прадметы японскага побыту і дэкору[2]. Момаягуса уяўляе сабой тры ксілаграфічныя зборнікі ілюстрацый. Кнігі былі замоўленыя прыкладна ў 1909-10 годзе выдавецкай кампаніяй Унсода у Кіёта[3]. Японская назва кніг ўзята з твора VIII стагоддзя Калекцыя з 10 тысяч лістоў з анталогіі «Ман’ёсю»; момаягуса — расліна, як мяркуецца, хрызантэма або палын[2][4]. На шасцідзесяці ілюстрацыях прадстаўлены пейзажы, людзі, класічныя сюжэты і новыя тэмы. Зборнік увасабляе поўнае авалоданне мастаком майстэрствам традыцыйнага стылю школы Рымпа і яго злучэнне з інавацыямі ў мастацтве таго часу[3]
Зноскі
- ↑ а б в г д Kamisaka Sekka (1866 - 1942)(недаступная спасылка). Fuji Arts. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2017. Праверана 13 лістапада 2017.
- ↑ а б в John T. Carpenter. Designing Nature: The Rinpa Aesthetic in Japanese Art (англ.). — Metropolitan Museum of Art (New York, N.Y.). — С. 216. Архівавана 14 лістапада 2017 года.
- ↑ а б в Архивированная копия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2011. Праверана 13 лістапада 2017.Архивированная копия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2011. Праверана 13 лістапада 2017.
- ↑ а б в A World of Things by Kamisaka Sekka . The Art Institute of Chicago (April 14 – July 1, 2007). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2008. Праверана 9 чэрвеня 2011.
- ↑ а б 神坂雪佳筆 竹波図襖 Bamboo Grass and Waves . Metropolitain Museum of Art. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2017. Праверана 13 лістапада 2017.
- ↑ 神坂雪佳筆 寿老人図 Jurōjin . Metropolitain Museum of Art. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2017. Праверана 13 лістапада 2017.