Сядзібна-паркавы комплекс Захватовічаў (Бердаўка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сядзібны дом

Сядзібна-паркавы комплекс Захватовічаў размешчаны ў в. Бердаўка (Лідскі раён), цэнтрам кампазіцыі з’яўляецца цагляны палац.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Маёнтак Бердаўка перайшоў будучаму магілёўскаму губернатару Аляксандру Дамбавецкаму ад Вінцэнта Захватовіча, у якога ён быў канфіскаваны за ўдзел у паўстанні 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, а сам Захватовіч быў сасланы ў Варонежскую губерню.

Палац быў пабудаваны ў канцы 60-х — пачатку 70-х гадоў XIX стагоддзя. Для забеспячэння будоўлі матэрыялам каля вёскі Харужаўцы была закладзена цагельня. Таксама ўзводзіцца млын, гаспадарчыя пабудовы, піўніца, амбар, адрына, аўчарня, цагляны дом для прыслугі. Добраўпарадкуецца тэрыторыя: разбіваецца пейзажны парк з дубамі, лістоўніцамі, блакітнымі елкамі, ясенямі, клёнамі, кедрамі, коркавым дрэвам, у парку высаджваецца шмат кветак.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Палац пабудаваны ў неагатычным стылі і ўяўляе сабой двухпавярховы, прастакутны будынак з выступам у цэнтральнай частцы. Фундамент і скляпенні палаца будаваліся з каменю і цэглы і прызначаліся для захавання вінных запасаў. Унутраныя сцены палаца распісваліся маслянымі фарбамі, падлога была з дубовага паркету, які націраўся. Абаграваўся палац галандскімі печамі, зробленымі з белай паліванай кафлі з малюнкамі і ўпрыгожваннямі. Дымаходы праходзілі ўнутры сцен. Толькі адзін з пакояў, магчыма сталовая, амаль захаваў свой першапачатковы выгляд.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]