Сямён Аронавіч Гершгорын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямён Аронавіч Гершгорын
руск.: Семён Аронович Гершгорин
Дата нараджэння 24 жніўня 1901(1901-08-24)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 мая 1933(1933-05-30)[1] (31 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера алгебра, тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў[d] і лікавы аналіз
Месца працы
Альма-матар

Сямён Аронавіч Гершгорын (24 жніўня 1901, Пружаны — 30 мая 1933, Ленінград) — матэматык, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і Арона Гершгорына, яўрэйскага паходжання.

У 1923 годзе скончыў Петраградскі тэхналагічны інстытут. У сваёй піянерскай працы 1929 года прапанаваў выкарыстоўваць сетку з супраціваў для эксперыментальнага рашэння ўраўнення Лапласа. Ягоная серыя прац паспрыяла ўзнікненню новага класу аналагавых вылічальных машын — электра-інтэгратараў сеткавага тыпу, якія вельмі прадуктыўна выкарыстоўваліся аж да 1970-х гадоў. Сеткавыя электра-інтэгратары ўжо ў 1930-х гадах дазвалялі даследаваць сістэмы, якія змяшчаюць больш за мільён элементаў — рэкорд, перавышаны лічбавымі ЭВМ толькі ў 1990-х гадах.

Працамі Гершгорына цікавіліся і замежныя кампаніі. Увайшоў у гісторыю дзякуючы сваёй працы «Gershgorin Circle Theorem». Гэтая праца ў арыгінале «Über die Abgrenzung der Eigenwerte einer Matrix», напісана ім у 1929 годзе была на нямецкай мове.

З 1930 года стаў прафесарам і працаваў у Ленінградскім політэхнічным інстытуце[3][4].

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  3. Сямён Гершгорын (1901—1933)
  4. Semyon Aranovich Gershgorin