Сяргей Анатолевіч Жыдкоў
| Сяргей Анатолевіч Жыдкоў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 20 сакавіка 1956 (70 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | урач, ваенны ўрач, хірург, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук ()[1] (2007) |
| Навуковае званне |
|
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Сяргей Анатолевіч Жыдкоў (нар. 20 сакавіка 1956) — беларускі ваенны ўрач-хірург. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2010)[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1973 годзе скончыў 10 класаў і паступіў на лячэбны факультэт Алма-Ацінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1977 годзе быў прызваны ў рады УС СССР і пераведзены на ваенна-медыцынскі факультэт пры Томскім медыцынскім інстытуце, які скончыў у 1979 годзе з залатым медалём. З 1979 па 1987 год праходзіў службу на розных пасадах у медыцынскай службе вайсковага звяна[2].
У 1987 годзе паступіў на факультэт кіруючага медыцынскага складу Ваенна-медыцынскай акадэміі па спецыяльнасці «хірургія», які скончыў у 1989 годзе з адзнакай[2].
З 1989 па 1995 год праходзіў службу на ваенна-медыцынскім факультэце пры Саратаўскім медыцынскім інстытуце, дзе прайшоў шлях ад выкладчыка да начальніка кафедры хірургіі. У 1991 годзе паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Хірургічная дапамога і яе аб’ём у ачагу землетрасення»[2].
З 1996 па 2009 гады — начальнік кафедры ваенна-палявой хірургіі ваенна-медыцынскага факультэта ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. У 2007 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Асаблівасці дыягностыкі і лячэння экстранных хірургічных захворванняў у хворых пажылога і старэючага ўзросту». У гэтым жа годзе ўдастоены вучонага звання «прафесар»[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш за 400 навуковых прац (з іх падручніка «Ваенна-палявая хірургія»), мае 3 аўтарскія пасведчанні на вынаходства. Падрыхтаваны 3 кандыдаты медыцынскіх навук. Член Праўлення Беларускай Асацыяцыі хірургаў[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць», 8 медалямі, знакам «Выдатнік аховы здароўя». За вялікія заслугі ў лячэбнай рабоце прысвоена ганаровае званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь»[2].
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20221005044038/https://www.bsmu.by/page/11/2661/
- 1 2 3 4 5 6 7 Жидков Сергей Анатольевич Архівавана 5 кастрычніка 2022. (руск.)
- Нарадзіліся 20 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Выкладчыкі Саратаўскага медыцынскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі БДМУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі
- Кавалеры ордэна «За асабістую мужнасць» (СССР)
- Выдатнікі аховы здароўя (СССР)
- Заслужаныя ўрачы Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Ваенныя ўрачы Расіі
- Ваенныя ўрачы Беларусі
- Ваенныя ўрачы СССР
- Хірургі Расіі
- Хірургі Беларусі
- Хірургі СССР