Сяргей Мікалаевіч Бохан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Бохан)
Сяргей Мікалаевіч Бохан
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 8 студзеня 1956(1956-01-08) (68 гадоў)
г. Орша, Віцебская вобласць
Адукацыя
Дзейнасць чыгуначнік, палітык, інжынер

Сяргей Мікалаевіч Бохан (8 студзеня 1956, Орша, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 8 студзеня 1956 года ў г. Оршы Віцебскай вобласці.

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, інжынер шляхоў зносін — механік.

Працоўную дзейнасць пачаў дзяжурным памочнікам начальніка дэзпрамстанцыі ў г. Орша. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў майстрам лакаматыўнага дэпо Віцебск, начальнікам лакаматыўных дэпо Полацк, Віцебск Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, намеснікам начальніка Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны знакамі «Ганароваму чыгуначніку», «Выдатнік Беларускай чыгункі».

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае сына.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]