Сяргей Леанідавіч Вінаградаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Вінаградаў)
Футбол
Сяргей Вінаградаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Леанідавіч Вінаградаў
Нарадзіўся 17 лістапада 1981(1981-11-17)[1] (42 гады)
Грамадзянства  Расія
Рост 178 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
Расія Пскоў
Клубная кар’ера[* 1]
2000 Расія Пскоў 31 (7)
2001—2006 Расія Крылы Саветаў (Самара) 129 (13)
2007 Расія Растоў 11 (1)
2008 Расія Кубань (Краснадар) 12 (1)
2008 Расія Анжы (Махачкала) 15 (1)
2009 Расія Стаўраполле-2009 17 (4)
2009—2010 Расія Волга (Ніжні Ноўгарад) 35 (3)
2011—2016 Расія Сахалін (Южна-Сахалінск) 142 (29)
2016—2017 Беларусь Віцебск 21 (1)
2017 Грузія Мешахтэ (Ткібулі) 3 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003 Расія Расія (да 21) 8 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 чэрвеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Вінаградаў (нар. 17 лістапада 1981, Пскоў, РСФСР) — расійскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец дзіцячай каманды пскоўскага «Машынабудаўніка» (пазней клуб змяніў назву на «Пскоў»). У 2001—2007 гадах выступаў у элітным дывізіёне Расіі за «Крылы Саветаў» і «Растоў». Па выніках сезона 2007 «Растоў» пакінуў Прэм’ер-лігу, і Сяргей перабраўся ў «Кубань». Пазней гуляў у другім дывізіёне за «Анжы» і «Волгу». З 2011 года гуляў у трэцім дывізіёне за «Сахалін». У сезоне 2013/14 дапамог камандзе перамагчы ў зоне «Усход» другога дывізіёна і выйсці ў ФНЛ, але праз год «Сахалін» зноў апуныўся ў ПФЛ.

У ліпені 2016 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Віцебск»[2], дзе замацаваўся ў аснове. У першай палове сезона 2017 стаў радзей з’яўляцца на полі, і ў ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[3]. Аднак, так і не быў заяўлены за «Нафтан» і не згуляў за яго.

У лістападзе 2017 года пачаў выступаць у другім дывізіёне Грузіі за клуб «Мешахтэ», за які да канца года згуляў у трох матчах, пасля чаго завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 годзе згуляў у васьмі матчах за моладзевую зборную Расіі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Расія 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі: 2004
  • Расія Пераможца Другога дывізіёна чэмпіянату Расіі (зона «Усход»): 2013/14

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]