Сяргей Леанідавіч Вінаградаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Сяргей Вінаградаў
11 Sergei Vinogradov.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Леанідавіч Вінаградаў
Нарадзіўся 17 лістапада 1981(1981-11-17)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Рост 178 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Сцяг Расіі Пскоў
Клубная кар’ера*
2000 Сцяг Расіі Пскоў 31 (7)
2001 — 2006 Сцяг Расіі Крылы Саветаў (Самара) 129 (13)
2007 Сцяг Расіі Растоў 11 (1)
2008 Сцяг Расіі Кубань (Краснадар) 12 (1)
2008 Сцяг Расіі Анжы (Махачкала) 15 (1)
2009 Сцяг Расіі Стаўраполле-2009 17 (4)
2009 — 2010 Сцяг Расіі Волга (Ніжні Ноўгарад) 35 (3)
2011 — 2016 Сцяг Расіі Сахалін (Южна-Сахалінск) 142 (29)
2016 — 2017 Сцяг Беларусі Віцебск 21 (1)
2017 Сцяг Грузіі Мешахтэ (Ткібулі) 3 (0)
Нацыянальная зборная**
2003 Сцяг Расіі Расія (да 21) 8 (3)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 мая 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Сяргей Вінаградаў (нар. 17 лістапада 1981, Пскоў, РСФСР) — расійскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец дзіцячай каманды пскоўскага «Машынабудаўніка» (пазней клуб змяніў назву на «Пскоў»). У 2001—2007 гадах выступаў у элітным дывізіёне Расіі за «Крылы Саветаў» і «Растоў». Па выніках сезону 2007 «Растоў» пакінуў Прэм’ер-лігу, і Сяргей перабраўся ў «Кубань». Пазней гуляў у другім дывізіёне за «Анжы» і «Волгу». З 2011 года гуляў у трэцім дывізіёне за «Сахалін». У сезоне 2013/14 дапамог камандзе перамагчы ў зоне «Усход» другога дывізіёна і выйсці ў ФНЛ, але праз год «Сахалін» зноў апуныўся ў ПФЛ.

У ліпені 2016 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Віцебск»[2], дзе замацаваўся ў аснове. У першай палове сезону 2017 стаў радзей з’яўляцца на полі, і ў ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[3]. Аднак, так і не быў заяўлены за «Нафтан» і не згуляў за яго.

У лістападзе 2017 года пачаў выступаць у другім дывізіёне Грузіі за клуб «Мешахтэ», за які да канца года згуляў у трох матчах.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 годзе згуляў у васьмі матчах за моладзевую зборную Расіі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Расіі 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі: 2004
  • Сцяг Расіі Пераможца Другога дывізіёна чэмпіянату Расіі (зона «Усход»): 2013/14

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]