Перайсці да зместу

ФК Віцебск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віцебск
ФК Віцебск.png
Поўная назва Спартыўная ўстанова «Футбольны клуб „Віцебск“»
Мянушкі «паўночнікі», «сіне-белыя»
Заснаваны 1960
Горад Віцебск, Беларусь
Стадыён ЦСК
Умяшчальнасць: 8300
Дырэктар Мікалай Вайцюхоўскі
Галоўны трэнер Сяргей Гурэнка
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2025 12 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Віцебск» — беларускі футбольны клуб з горада Віцебск, заснаваны ў 1960 годзе. З 1992 года выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 2003, 2005, 2012—2014 і 2023 гадоў).

Каманда створана ў 1960 годзе. У савецкія часы выступала ў другой лізе чэмпіянату СССР.

У Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі каманда выступала з 1992 па 2011 (акрамя сезонаў 2003 і 2005 гадоў). Лепшыя сезоны клуб праводзіў у 1990-х гадах, калі трывала вёў барацьбу за медалі, атрымаў перамогу ў Кубку Беларусі. У першай палове 2000-х гульня пайшла на спад, і двойчы (па выніках сезонаў 2002 і 2004) клуб выбываў у Першую лігу, але адразу вяртаўся ў вышэйшы дывізіён. Другая палова 2000-х прывяла да чарговага ўздыму віцебскага клуба, які, хоць і не змагаўся за медалі, але знаходзіўся ў верхняй палове табліцы.

З 2009 года пачаўся чарговы заняпад. Каманда займала месца ўнізе, недалёка ад зоны вылету. У сезоне 2011 няўдалы фініш пакінуў каманду на перадапошнім месцы. Саступіўшы ў пераходных матчах мінскаму «Партызану» (0:2 і 2:1), каманда выбыла ў Першую лігу.

У Першай лізе (2012—2014)

[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2012 каманда вяла барацьбу за вяртанне ў эліту. Да апошняга моманта віцебскі клуб захоўваў шанцы на другое месца, якое давала права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе, але ў выніку віцябляне скончылі сезон трэцімі.

Сезон 2013 пачаўся для каманды няўдала, але пазней клуб выйшаў на другую пазіцыю ў турнірнай табліцы. У сярэдзіне 2013 клуб з-за дрэннага фінансіравання пакінулі асноўныя ігракі, але «Віцебск» працягваў весці барацьбу за месца ў эліце. У выніку, аднак, клуб зноў апынуўся на трэцім месцы і зноў не здолеў вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У сезоне 2014 клуб узмацніўся моцнымі для ўзроўня Першай лігі ігракамі, што дазваляла разлічваць на добрыя вынікі ў чэмпіянаце. Але, віцебскі клуб пацярпеў паражэнні ад асноўных канкурэнтаў і ў выніку скончыў першы круг на пятым месцы. Пасля гэтага ў ліпені 2014 года быў звольнены галоўны трэнер Юрый Канаплёў. Разам з новым трэнерам Сяргеем Вехцевым клуб стаў выступаць лепей і неўзабаве выйшаў на трэці радок, які здолеў захаваць да канца чэмпіянату. У стыкавых матчах «Віцебск» перайграў магілёўскі «Дняпро» (2:0, 1:1) і праз тры гады вярнуўся ў Вышэйшую лігу.

Папярэднія назвы

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Чырвоны сцяг» (1960—1963)
  • «Дзвіна» (1963—1985)
  • «Віцязь» (1985—1988)
  • КІМ (1989—1994)
  • «Дзвіна» (1994—1995)
  • «Лакаматыў-96» (1996—2002)
  • «Лакаматыў» (2003—2006)
  • «Віцебск» (з 2007 года)

Цяперашні склад

[правіць | правіць зыходнік]

Станам на жнівень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Паз. Імя Нар.
1 Беларусь Бр Дзмітрый Гушчанка 1988
12 Беларусь Бр Дзмітрый Харытонаў 1997
50 Беларусь Бр Максім Сапрыка 2006
2 Беларусь Аб Яўген Гулецкі 2001
3 Туркменістан Аб Вепа Жумаеў 2000
4 Беларусь Аб Арцём Скітоў 1991
8 Беларусь Аб Ян Масесаў 2000
21 Расія Аб Юрый Палавінкін 2003
22 Расія Аб Сямён Ягораў 1999
23 Беларусь Аб Мікіта Навумаў 1989
24 Камерун Аб Эгедэг Маглуар 2005
43 Узбекістан Аб Жавахір Утамуродаў 2004
Беларусь Аб Максім Кунцэвіч 2006
7 Беларусь ПА Раман Лісоўскі 2001
Паз. Імя Нар.
17 Беларусь ПА Фрол Панарын 2002
18 Беларусь ПА Ян Скібскі (капітан) 2002
20 Беларусь ПА Яўген Красноў 1998
25 Расія ПА Вадзім Ткачэнка 2003
27 Беларусь ПА Яўген Новых 2006
30 Расія ПА Міхаіл Башылаў 1993
55 Беларусь ПА Дзмітрый Гірс 1997
Беларусь ПА Дзмітрый Вараб’ёў 2001
9 Беларусь Нап Руслан Цевераў 1994
10 Беларусь Нап Карэн Варданян 2003
14 Беларусь Нап Захар Чарвякоў 2002
19 Беларусь Нап Мікіта Вехцеў 2005
37 Расія Нап Марк Красноў 1995

Ігракі ў арэндзе

[правіць | правіць зыходнік]
Паз. Імя Нар.
16 Беларусь Бр Іван Навічкоў (у «Смаргоні» да снежня 2024 года) 2003
15 Беларусь Нап Уладлен Анікееў (у «Баранавічах» да снежня 2024 года) 2004

Трэнерскі штаб

[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Першая (Д1)61573521–14171/8 фіналу
1992/93Першая (Д1)2321811355–2147Паўфінал
1993/94Першая (Д1)330179432–14431/8 фіналу
1994/95Першая (Д1)2301613146–15451/16 фіналу
1995Першая (Д1)71555512–12201/16 фіналу
1996Першая (Д1)5301310748–2749Чвэрцьфінал
1997Першая (Д1)330185746–3059Уладальнік
1998Вышэйшая (Д1)428146835–24481/8 фіналуЗмена назваў ліг
1999Вышэйшая (Д1)1130971440–4534Чвэрцьфінал
2000Вышэйшая (Д1)1130871534–50311/8 фіналу
2001Вышэйшая (Д1)1226471518–51191/16 фіналу
2002Вышэйшая (Д1)1426302320–779Чвэрцьфінал Вылет у Першую лігу
2003Першая (Д2)131[A]234459–2273Чвэрцьфінал Выхад у Вышэйшую лігу
2004Вышэйшая (Д1)1531[B]832035–58271/16 фіналу Вылет у Першую лігу
2005Першая (Д2)230217276–23701/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2006Вышэйшая (Д1)626911621–18381/8 фіналу
2007Вышэйшая (Д1)82698925–28351/8 фіналу
2008Вышэйшая (Д1)530149739–2651Чвэрцьфінал
2009Вышэйшая (Д1)10261021426–37321/16 фіналу
2010Вышэйшая (Д1)9337111531–52321/8 фіналу
2011Вышэйшая (Д1)1133881729–46321/16 фіналу
Пераходныя матчы[C]21012–3 Вылет у Першую лігу
2012Першая (Д2)328192757–30591/16 фіналу
2013Першая (Д2)330167740–29551/16 фіналу
2014Першая (Д2)3301551044–3050Чвэрцьфінал
Пераходныя матчы[D]21103–1 Выхад у Вышэйшую лігу
2015Вышэйшая (Д1)1326491321–47211/8 фіналу
2016Вышэйшая (Д1)6301261230–26421/8 фіналу
2017Вышэйшая (Д1)8301271135–38431/8 фіналу
2018Вышэйшая (Д1)430195647–2062Фіналіст
2019Вышэйшая (Д1)1330871524–39311/8 фіналу
2020Вышэйшая (Д1)12308121030–3836Чвэрцьфінал
2021Вышэйшая (Д1)7309101137–4137Паўфінал
2022Вышэйшая (Д1)15304101628–4922Чвэрцьфінал Вылет у Першую лігу
2023Першая (Д2)332234568–2273Чвэрцьфінал
Пераходныя матчы[E]21101–0 Выхад у Вышэйшую лігу
  1. З улікам дадатковага матча за першае месца супраць МТЗ-РІПА (Мінск) (2:1).
  2. З улікам дадатковага матча за захаванне месца ў Вышэйшай лізе (14-е месца) супраць МТЗ-РІПА (Мінск) (1:4).
  3. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Партызана» (Мінск), другой каманды Першай лігі 2011 (0:2, 2:1).
  4. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Дняпра» (Магілёў), апошняй каманды Вышэйшай лігі 2014 (2:0, 1:1).
  5. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Энергетыка-БДУ» (Мінск), перадапошняй каманды Вышэйшай лігі 2023 (0:0, 1:0).

Міжнародныя кубкі

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Кубак Раўнд Клуб Першыя матчы Адказныя матчы Вынік
1998/1999 Кубак Кубкаў Кв. раўнд Балгарыя Леўскі 1:8 (Г) 1:1 (Х) 2:9
1999 Кубак Інтэртота 1 раўнд Харватыя Вартэкс 1:2 (Х) 2:2 (Г) 3:4
2019/2020 Ліга Еўропы 1 кв. раўнд Фінляндыя КуПС 0:2 (Г) 1:1 (Х) 1:3

Галоўныя трэнеры

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Основная команда (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Віцебска». Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2023. Праверана 18 сакавіка 2024.