Сяргей Уладзіміравіч Семянюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Семянюк)
Футбол
Сяргей Семянюк
Поўнае імя Сяргей Уладзіміравіч Семянюк
Нарадзіўся 27 студзеня 1991(1991-01-27)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства  Украіна
Рост 174 см
Вага 60 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Германія Грун-Вайс
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2011 Украіна Шахцёр (Данецк) 0 (0)
2007—2011   Украіна Шахцёр-3 (Данецк) 80 (4)
2011   Украіна Энергетык (Бурштын) 12 (0)
2012—2014 Беларусь Дынама (Брэст) 65 (1)
2015 Літва Шаўляй 9 (0)
2015 Беларусь Дынама (Брэст) 8 (0)
2016 Украіна Палтава 11 (1)
2016—2019 Украіна Арсенал (Кіеў) 69 (6)
2019—2022 Украіна Аграбізнес (Валачыск) 73 (8)
2022—2023 Германія Крышаў 28 (0)
2023— Германія Грун-Вайс (Любен)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2008 Украіна Украіна (да 17) 20 (2)
2008 Украіна Украіна (да 19) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 красавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 кастрычніка 2019

Сяргей Семянюк (нар. 27 студзеня 1991) — украінскі футбаліст, абаронца нямецкага клуба «Грун-Вайс» з Любена.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец данецкага «Шахцёра», гуляў за дубль і фарм-клуб «Шахцёр-3» у Другой лізе Украіны. Другую палову 2011 года правёў у арэндзе ў «Энергетыку» з горада Бурштын (Першая ліга).

У лютым 2012 года падпісаў кантракт з клубам «Брэст» (пазней вярнуў назву «Дынама»), дзе стаў іграком асновы.

У пачатку сезона 2013 з-за траўмы з’яўляўся на полі толькі эпізадычна, а з чэрвеня стаў трывала выхадзіць у асноўным складзе. Звачайна выступаў на пазіцыі левага абаронцы, часам выкарыстоўваўся ў якасці левага паўабаронцы.

Першую палову сезона 2014 прапусціў з-за траўмы. У чэрвені 2014 года вярнуўся на поле, стаў гуляць пераважна як правы паўабаронца. Па заканчэнні сезона 2014 пакінуў брэсцкае «Дынама»[3].

У лютым 2015 года стаў іграком літоўскага клуба «Шаўляй»[4]. Аднак, ужо ў маі пакінуў Літву. Пазней зноў стаў трэніравацца разам з брэсцкім «Дынама», у жніўні афіцыйна падпісаў з клубам кантракт[5]. Спачатку гуляў у стартавым складзе «Дынама», але пазней страціў месца ў аснове. Па заканчэнні сезона 2015 пакінуў клуб[6].

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у «Палтаву»[7], з якой неўзабаве падпісаў кантракт[8]. У ліпені таго ж года перайшоў у кіеўскі «Арсенал», якому дапамог выйсці ў Прэм’ер-лігу.

У жніўні 2019 года стаў іграком клуба «Аграбізнес» з Валачыска. У ліпені 2022 года перабраўся ў Германію, дзе далучыўся да аматарскага клуба «Крышаў», а ў ліпені 2023 года перайшоў у «Грун-Вайс» з Любена.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевыя зборныя Украіны розных узростаў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Sergiy Semenyuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Serhiy Semenyuk // FBref.com
  3. ПОДГОТОВКА К СЕЗОНУ - 2015 НАЧАЛАСЬ (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт брэсцкага «Дынама» (12 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2015.
  4. Семенюк перешел в «Шяуляй» (руск.). by.tribuna.com.
  5. Два украинца пополнили ряды брестского Динамо (руск.)(недаступная спасылка). Сайт заўзятараў брэсцкага «Дынама» (7 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2017.
  6. Перепечко, Челядко, Щербо и еще пять игроков покинули брестское "Динамо" (руск.). football.by (30 лістапада 2015). Праверана 16 красавіка 2024.
  7. Игравший в Бресте Семенюк на просмотре в "Полтаве" (руск.). football.by (1 лютага 2016). Праверана 16 красавіка 2024.
  8. ФК Полтава усилился двумя защитниками (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). gigamir.net.