Сяргей Уладзіміравіч Семянюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Сяргей Семянюк
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Уладзіміравіч Семянюк
Нарадзіўся 27 студзеня 1991(1991-01-27) (28 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 174 см
Вага 60 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Украіны Арсенал
Нумар 2
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2007 — 2011 Сцяг Украіны Шахцёр (Данецк) 0 (0)
2007 — 2011   Сцяг Украіны Шахцёр-3 (Данецк) 80 (4)
2011   Сцяг Украіны Энергетык (Бурштын) 12 (0)
2012 — 2014 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 65 (1)
2015 Сцяг Літвы Шаўляй 9 (0)
2015 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 8 (0)
2016 Сцяг Украіны Палтава 11 (1)
2016 — Сцяг Украіны Арсенал (Кіеў) 5 (0)
Нацыянальная зборная**
2006 — 2008 Сцяг Украіны Украіна (да 17) 20 (2)
2008 Сцяг Украіны Украіна (да 19) 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 07.09.2016.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18.07.2012.

Сяргей Семянюк (нар. 27 студзеня 1991) — украінскі футбаліст, абаронца кіеўскага «Арсенала».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец данецкага «Шахцёра», гуляў за дубль і фарм-клуб «Шахцёр-3», які выступае ў Другой лізе Украіны. Другую палову 2011 правёў у арэндзе ў «Энергетыку» з горада Бурштын (Першая ліга).

У лютым 2012 падпісаў кантракт з ФК «Брэст» (пазней вярнуў назву «Дынама»), дзе стаў іграком асновы.

У пачатку сезону 2013 з-за траўмы з’яўляўся на полі толькі эпізадычна, а з чэрвеня стаў трывала выхадзіць у асноўным складзе. Звачайна выступаў на пазіцыі левага абаронцы, часам выкарыстоўваўся ў якасці левага паўабаронцы.

Першую палову сезону 2014 прапусціў з-за траўмы. У чэрвені 2014 вярнуўся на поле, стаў гуляць пераважна як правы паўабаронца. Па заканчэнні сезону 2014 пакінуў брэсцкае «Дынама»[1].

У лютым 2015 года стаў іграком літоўскага клуба «Шаўляй»[2]. Аднак, ужо ў маі пакінуў Літву. Пазней зноў стаў трэніравацца разам з брэсцкім «Дынама», у жніўні афіцыйна падпісаў з клубам кантракт[3]. Спачатку гуляў у стартавым складзе «Дынама», але пазней страціў месца ў аснове. Па заканчэнні сезону 2015 пакінуў клуб[4].

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у «Палтаву»[5], з якой неўзабаве падпісаў кантракт[6]. У ліпені таго ж года перайшоў у кіеўскі «Арсенал».

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевыя зборныя Украіны розных узростаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]